Цімафей Цярэнцьевіч Рамашкін
Цімафей Цярэнцьевіч Рамашкін (15 красавіка 1919, Марчанкі, Віцебская губерня — 8 студзеня 1954, Талін) — лётчык, Герой Савецкага Саюза.
Цімафей Цярэнцьевіч Рамашкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 красавіка 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 студзеня 1954 (34 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў |
![]() |
Гады службы | 1938—1940, 1941—1954 |
Званне | |
Пасада | бортмеханік |
Бітвы/войны |
Савецка-фінляндская вайна, 1939—1940 Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 15 красавіка 1919 года ў в. Марчанкі Гарадоцкага павета Віцебскай губерні (цяпер — Гарадоцкі раён Віцебскай вобласці).
Працаваў на цагельным заводзе, жыў у Северадзвінску (РСФСР). У 1938 годзе скончыў Ленінградскі аэраклуб. У Чырвонай Арміі з 1938 года. Скончыў Ульянаўскую авіятэхнічную школу. Удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне 1939—1040 гг. Пасля звальнення ў запас у 1940 г. працаваў у грамадзянскай авіяцыі ў Ленінградзе. У Вялікую Айчынную вайну — удзельнік абароны Ленінграда. Пасля вайны працаваў у грамадзянскім паветраным флоце, старшы тэхнік-лейтэнант у эстонскім авіяпрадпрымстве.
8 студзеня 1954 года, калі самалёт Лі-2 выконваў рэйс Мінск — Талін — Ленінград[1], у кабіну пілотаў уварваліся ўзброеныя бандыты, якія хацелі захапіць самалёт. Выкарыстаўшы момант, Ц. Ц. Рамашкін збіў аднаго бандыта з ног і абясшкодзіў яго, але сам быў смяротна паранены. Камандзір экіпажа і другі пілот абяззброілі другога бандыта. Пахаваны Рамашкін Ц. Ц. у Таліне. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 25.11.1954 г.
Памяць
правіць- На ўшанаванне памяці Ц. Ц. Рамашкіна пастаўлены помнік каля Мінскага аэрапорта.
- Помнік на радзіме Героя у в. Марчанкі[2].
Зноскі
- ↑ 60 лет назад уроженец витебщины ценой собственной жизни предотвратил попытку первого в СССР угона самолета
- ↑ Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 289—690. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
Літаратура
правіць- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Рамашкін Цімафей Цярэнцьевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 300. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 289—690. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
Спасылкі
правіць- Цімафей Цярэнцьевіч Рамашкін на сайце «Героі краіны»