Цім Рот (англ.: Tim Roth), сапраўднае імя і прозвішча Цімаці Сайман Сміт[4] (англ.: Timothy Simon Smith, нар. 14 мая 1961, Лондан) — акцёр, рэжысёр.

Цім Рот
Tim Roth
Імя пры нараджэнні Цімаці Сайман Сміт
Дата нараджэння 14 мая 1961(1961-05-14)[1][2][…] (62 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Дзеці Cormac Roth[d]
Адукацыя
Прафесія
Кар’ера з 1982
Узнагароды
IMDb ID 0000619
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Цімаці Сайман Сміт нарадзіўся ў Лондане, у сям’і мастачкі і журналіста. Пасля Другой сусветнай вайны, каб схаваць сваю нацыянальнасць, падарожнічаючы па краінам, варожых Вялікабрытаніі, яго бацька, які нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў сям’і брытанскіх імігрантаў з ірландскімі каранямі, змяніў прозвішча на «Рот»[5][6].

У дзяцінстве Рот хацеў стаць скульптарам і вучыўся ў Кэмберуэльскай школе мастацтваў (Лондан). Праз некаторы час ён вырашыў, што жадае стаць акцёрам. Яго тэледэбют адбыўся ў 21 год — ён згуляў скінхэда-расіста ў ТБ-фільме «Зроблена ў Брытаніі». На вялікім жа экране ён з’явіўся ўжо ў 1984-м, згуляўшы наёмнага забойцу ў «Стукачы» Стывена Фрырза з Тэрэнсам Стэмпам і Джонам Хёртам, атрымаў прэмію Evening Standard як лепшы дэбютант. Маючы такое прызнанне, ён да канца 80-х з’явіўся яшчэ ў некалькіх аўтарскіх фільмах. У прыватнасці, у «Кухары, злодзеі, яго жонцы і яе палюбоўніку» Пітэра Грынуэя.

У 1990-я Рот пачаў прыцягваць да сябе міжнародная ўвага, здымаючыся ў такіх ролях, як Вінцэнт ван Гог у фільме «Вінсент і Тэа» Роберта Олтмена і «Розенкранц і Гільдэнстэрн мёртвыя» Тома Стопарда.

Рот зрабіў уражанне на Квенціна Таранціна, і той узяў яго на ролю Містара Аранжавага у свой фільм «Шалёныя сабакі» (1992). Гэта ролю адкрыла Роту дарогу для далейшай працы ў Галівудзе. У 1994-м Таранціна запрасіў яго на ролю рабаўніка Рынга (Гарбузікі) у «Крымінальным чытве». У 1995-м яны зноў працавалі разам на фільме «Чатыры пакоі».

Рот вярнуўся на шлях поспеху, сыграўшы англійскага двараніна Арчыбальда Канінгема ў фільме «Роб Рой». За гэту ролю ён атрымаў намінацыю на «Оскар» як лепшы акцёр другога плана, намінацыю на «Залаты глобус» і ўзнагароду Брытанскай кінаакадэміі.

У 1996-м ён пайшоў па іншым шляху, сыграўшы разам з Дру Бэрымар і Вудзі Аленам у музычнай камедыі «Усе кажуць, што я кахаю цябе», дзе ён спадабаўся гледачам сваім камічным талентам і вакальнымі данымі (усе песні Рот выконваў сам).

Таксама ён сыграў Дэні Лемана 1900 (ці проста 1900) у фільме «Легенда пра піяніста».

У 1999 годзе ён дэбютаваў як рэжысёр, зняўшы «Зону ваенных дзеянняў», фільм па рамане Аляксандра Сцюарта. У 2001-м ён сыграў генерала Тэйда ў «Планеце малп» Ціма Бёртана.

Выканаў ролю галоўнага героя, дактары Кэла Лайтмана, у тэлесерыяле «Падмані мяне». Займаўся прадзюсаваннем трэцяга сезона гэтага серыяла.

Асабістае жыццё правіць

У 1993 годзе Рот ажаніўся з Нікі Батлер. Мае трох сыноў: Джэка (нар. 1984, ад Лоры Бэйкер), Цімаці Хантэра (нар. 1995) і Майкла Кормака (р. 1996)[4]. Малодшыя сыны названы ў гонар любімых пісьменнікаў Ціма і Нікі: Хантэра Томпсана і Кормака Мак-Карці.

Фільмаграфія правіць

Акцёр правіць

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1982
ф Зроблена ў Брытаніі Made in Britain Трэвар
1983
ф Тым часам Meantime Колін
1984
ф Стукач The Hit Мірон
1985
тф Дэтэктывы Агаты Крысці: Люстраное забойства (англ.) Murder with Mirrors Эдгар Лоўсан
1985
ф Return to Waterloo Return to Waterloo хлопчык-панк
19861986 с Кароль гета King of the Ghetto Мэцью Лонг
1988
ф Twice Upon a Time Twice Upon a Time імя персанажа невядома
1988
ф Падзелены свет A World Apart Гаральд
1988
штф Сучасны свет: Дзесяць Вялікіх Аўтараў: «Працэс» Франца Кафкі The Modern World: Ten Great Writers: Season 1, Episode 10 Franz Kafka's 'The Trial' Франц Кафка / Іозеф К.
1988
ф Забіць святара To Kill a Priest Фелікс
1989
ф Кухар, злодзей, яго жонка і яе палюбоўнік The Cook, the Thief, His Wife & Her Lover Мітчэл
1990
ф Вінсент і Тэа Vincent & Theo Вінцэнт ван Гог
1990
ф Розенкранц і Гільдэнстэрн мёртвыя Rosencrantz & Guildenstern Are Dead Гільдэнстэрн
1990
ф Farendj Farendj Антон
1991
ф Backsliding Backsliding Том Уітан
1992
ф Танец на магіле Jumpin’ at the Boneyard Мені
1992
ф Шалёныя сабакі Reservoir Dogs містар Аранжавы (Фрэдзі Ньюэндай)
1993
ф Ідэальны муж El Marido perfecto Мілан Моравіц
1993
ф Целы, спакой і рух Bodies, Rest & Motion Нік
1993
тф Забойства ў Хертлендзе Murder in the Heartland, TV Чарлз Старквезер
1994
ф Палонныя Captives Філіп Чэйні
1994
ф Крымінальнае чытво Pulp Fiction Гарбузік (Рынга)
1994
ф Маленькая Адэса Little Odessa Джошуа «Джош» Шапіра
1994
тф Сэрца цемры Heart of Darkness Марлау
1995
ф Роб Рой Rob Roy Арчыбальд Канінгем
1995
ф Чатыры пакоі Four Rooms парцье Тэд
1996
ф Mocking the Cosmos Mocking the Cosmos Мірадэмнан / Міран
1996
ф Усё кажуць, што я кахаю цябе Everyone Says I Love You Чарлз
1996
ф Няма шляху дамоў No Way Home Джой
1997
ф Гангстар Hoodlum Галандзец Шульц
1997
ф У тупіку Gridlock’d Аляксандр «Стрэтч» Роўланд
1997
ф Дэтэктар хлусні Deceiver Джэймс Уолтэр Вайленд
1997
ф Звяры Animals Генры
1998
ф Легенда пра піяніста Legend of 1900 Дэні Будман Г. Д. Леман Тысяча Дзевяцісоты
2000
ф Ватэль Vatel маркіз дэ Лазен
2000
ф Гатэль «Мільён долараў» The Million Dollar Hotel Ізі Голдкіс
2000
ф Шчаслівыя нумары Lucky Numbers Джыг
2001
ф Мушкецёр The Musketeer Фебрэ
2001
ф Непераможны Invincible Эрык Ян Ханусен, Герман Штайншнайдэр
2001
ф Планета малп Planet of the Apes Тэйд
2002
ф Чорная метка Emmett’s Mark Джон Харэт
2003
ф Усё, што мы робім Whatever We Do Джо
2003
ф Забіць караля To Kill a King Олівер Кромвель
2004
ф With It With It «Кураня Луі» Фарнатэлі
2004
ф Краіна надзеі The Beautiful Country Капітан О
2004
ф Сярэбраны горад Silver City Мітч Пейн
2005
ф Уваходзіце без груку Don’t Come Knocking Сатэр
2005
ф Апошні знак The Last Sign Джэрэмі Мак-Фарлей
2005
ф Цёмная вада Dark Water Джэф Платцэр
2006
ф Буйная стаўка Even Money Віктар
2007
ф Тэрыторыя нявінніц Virgin territory Джэрбіна
2007
ф Маладосць без маладосці Youth Without Youth Дамінік Матэй
2007
ф Пацешныя гульні Funny Games Джордж Фарбер
2008
ф Неверагодны Халк The Incredible Hulk Эміль Блонскі
2009
ф Марскі воўк Death Смерць Ларсен
2009
ф Скеліг Skellig Скеліг
2009
ф Кароль-заваёўнік King Conqueror кароль Педра II
20092011 с Падмані мяне Lie To Me доктар Кэл Лайтман
2010
ф Піт Смалс мёртвы Pete Smalls is dead Pete Smalls
2012
ф Заганная страсць Arbitrage дэтэктыў Майкл Браер
20122012 с Чалавек з нажом Knifeman урач-хірург Джон Татэрсел
2012
ф Зламаныя Broken Archie
2012
ф Даўжнік, фільм The Liability Рой
2013
ф Мёбіус Mobius Іван Растоўскі
2013
ф Грэйс — прынцэса Манака Grace Of Monaco Князь Рэнье
2014
ф The Absinthe Drinkers Gautier
2015
ф Агідная васьмёрка The Hateful Eight «Недамерак»

Рэжысёр правіць

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1999
ф Зона ваенных дзеянняў The War Zone рэжысёр
Не скончаны
ф Кароль Лір King Lear рэжысёр

Прэміі і ўзнагароды правіць

Зноскі правіць

  1. http://www.tvrage.com/person/id-58903/Tim+Roth
  2. Tim Roth // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.nationmaster.com/encyclopedia/Tim-Roth
  4. а б Tim Roth (I) — Biography
  5. Simon, Alex (2009-03-05). "Tim Roth: The Hollywood Interview". The Hollywood Interview. Праверана 2009-03-05. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  6. Tim Roth Biography Архівавана 29 студзеня 2009.

Спасылкі правіць