Цірса дэ Маліна
Цірса дэ Маліна (ісп.: Tirso de Molina, сапраўдныя імя і прозвішча Габрыэль Цэльес, ісп.: Gabriel Téllez; 24 сакавіка 1579 — 12 сакавіка 1648) — іспанскі драматург, навеліст, доктар багаслоўя, манах і афіцыйны гістарыёграф ордэна мерседарыяў. Нарадзіўся ў дваранскай сям’і. Вучыўся ва ўніверсітэце Алькала-дэ-Энареса. У 1601 годзе стаў манахам ордэна Багародзіцы Міласэрнай. У 1634 годзе быў прызначаны членам праўлення ордэна, у 1635 — яго гістарыёграфам, у 1639 атрымаў ступень магістра багаслоўя.
Цірса дэ Маліна | |
---|---|
Tirso de Molina | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Габрыэль Цэльес |
Псеўданімы | Tirso de Molina |
Дата нараджэння | 24 сакавіка 1583[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 сакавіка 1648[1] (64 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
![]() |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, паэт, пісьменнік, гісторык |
Кірунак | барока |
Жанр | драма, камедыя, навела |
Мова твораў | іспанскі |
Дэбют | «Сарамлівец у палацы» (1606) |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Творчасць
правіцьАўтар больш за 400 вершаваных п’ес, з якіх да нас дайшло толькі 84 камедыі і 5 «аўта». Таксама звяртаўся да розных празаічных жанраў (зборнік навел і твораў на розныя тэмы «Таледскія вілы» (ісп.: Los cigarrales de Toledo), выдадзеныя ў 1624).
Асноўныя творы
правіць- «Сарамлівец у палацы» (1606)
- «Пакаранне легкадумнасці» (сач. 1613)
- «Святая Хуана» (1614)
- «Каханне і рэўнасць прымусяць паразумнець» (1616, трупа Вальдэса)
- «Праўда заўсёды дапамагае» (1623, трупа X. Б. Валенсіяна ў Кордаве)
- «Любоў-лекарка» (1625?)
- «Дон Хіль Зялёныя нагавіцы» (выд. 1630)
- драма «Абачлівасць жанчыны» (выд. 1634)
- «Лепшая жняярка» (выд. 1634)
- «Багародзіца аліўкавага гаю» (выд. 1636)
- гераічная камедыя «Антона Гарсія» (выд. 1635)
- «Асуджаны за недахоп веры» (выд. 1635)
- «Набожная Марта» (выд. 1636)
Зноскі
- ↑ а б Babelio — 2007.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118642863 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.