Іосіп Броз Ціта
Іосіп Броз (сербахарв.: Јосип Броз, Josip Broz), партыйны псеўданім Ціта (сербахарв.: Тито, Tito), пасля псеўданім і прозвішча злучыліся (25 мая 1892, Кумравец, Харватыя і Славонія, Аўстра-Венгрыя — 4 мая 1980, Любляна, СР Славенія, Югаславія) — лідар Югаславіі з канца Другой Сусветнай вайны да сваёй смерці (1945—1980), маршал (1943).
Іосіп Броз Ціта | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
сербахарв.: Јосип Броз, Josip Broz | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Драга Марушыч | ||||||
Пераемнік | Бранка Мікуліч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Драга Марушыч як прэм'ер-міністр урада ў выгнанні | ||||||
Пераемнік | ён жа як Старшыня Федэральнага Выканаўчага Савета | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іва Рыбар (як Старшыня Прэзідыума Народнага сходу) | ||||||
Пераемнік | Лазар Калішэўскі (як Старшыня Прэзідыума) | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Петар Стамбаліч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Лазар Калішэўскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана; Іван Шубашыч як міністр абароны ўрада ў выгнанні | ||||||
Пераемнік | Іван Гошняк | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Гамаль Абдэль Насер | ||||||
Нараджэнне |
7 мая 1892[1][2][…] |
||||||
Смерць |
4 мая 1980[1][2][…] (87 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Брозы[d] | ||||||
Імя пры нараджэнні | харв.: Josip Broz | ||||||
Маці | Marija Broz[d] | ||||||
Жонка | Pelageya Belousova[d], Lucija Bauer[d], Herta Haas[d] і Ёванка Броз[4][5][…] | ||||||
Дзеці | Žarko Broz[d] і Mišo Broz[d] | ||||||
Веравызнанне | атэізм і непрактыкуючы каталік[d] | ||||||
Партыя |
1) СДПХС (1910—1920) 2) СКЮ (з 1920) |
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1941—1980 | ||||||
Род войскаў | Народна-вызваленчая армія Югаславіі і Югаслаўская народная армія | ||||||
Званне | маршал Югаславіі | ||||||
Бітвы | Першая сусветная вайна,Другая сусветная вайна | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сяле Кумравец у аўстра-венгерскай Харватыі і Славоніі, у сям’і харвата і славенкі. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, трапіў у рускі плен. Удзельнік Грамадзянскай вайны ў Расіі (уступіў у Чырвоную гвардыю). У 1920 годзе вярнуўся на радзіму, член КПЮ. У 1935—1936 гг. — у Маскве ў Камінтэрне. З 1937 г. узначальваў КПЮ.
У 1941 годзе арганізаваў супраціўленне югаславаў нямецка-фашысцкай агрэсіі. Пад канец вайны югаслаўскі ўрад у выгнанні прызнаў Ціта вярхоўным камандуючым Народна-вызваленчай арміі Югаславіі (НВАЮ). Разам з савецкімі войскамі НВАЮ вызваляла Югаславію.
Пасля вызвалення краіны — прэм’ер-міністр і міністр замежных спраў. Выступіў супраць планаў савецкага кіраўніцтва стварэння Балканскай федэрацыі, што выклікала разрыў адносін паміж Югаславіяй і СССР.
З 1953 годзе — прэзідэнт краіны. Адносіны паміж СФРЮ і СССР нармалізаваліся пры М. Хрушчове. Ціта падтрымаў аднаўленне парадку ў Венгрыі ў 1956 г., але выступіў супраць аналагічнай акцыі Арганізацыі Варшаўскага дагавора ў Чэхаславакіі ў 1968.
Адзін з ініцыятараў стварэння Руха недалучэння, у якім Югаславія заняла віднае месца.
Зноскі
- ↑ а б Banac I. Josip Broz Tito // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Tito // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118622935 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Vreme 957 - Porodica Broz_ Potomci i nasledniciJosipa Broza Tita — 2009. Праверана 26 ліпеня 2019.
- ↑ Svi detalji svadbe Tita i Jovanke: Venčanje koje je uzburkalo svet! — 2015. Праверана 9 красавіка 2024.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іосіп Броз Ціта
- Ціта
- Узнагароды І. Ціта Архівавана 25 чэрвеня 2005.
- Шыпы і ружы ад Броз Ціта(недаступная спасылка)