Цітва
Цітва́[1] (трансліт.: Citva, руск.: Цитва) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавета.
Вёска
Цітва
|
ГісторыяПравіць
Вялікае Княства ЛітоўскаеПравіць
У 1-й палове 15 ст. належала Судзівою Валімунтавічу.
У 2-й палове 16 — пачатку 17 ст. маёнткам Цітва валодаў Шчасны Галоўчынскі.
Найноўшы часПравіць
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.
24 лістапада 1966 года да Цітвы была далучаны пас. Новы Свет.
Да 31 сакавіка 1977 года вёска з’яўлялася цэнтрам Цітвянскага сельсавета, 31 сакавіка 1977 года перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Рудзенскага пассавета[2].
Турыстычная інфармацыяПравіць
СлавутасціПравіць
- Прысядзібны парк пры былой сядзібе Янышэўскіх (XVIII ст.)
- Крухмальны завод «Цітва», пабудаваны ў 1911 г.
Страчаная спадчынаПравіць
- Сядзіба Янішэўскіх (XVIII ст.). У васемнаццатым стагоддзі Янішэўскі пабудаваў прасторны, драўляную сядзібу. На мяжы XIX і XX стагоддзя дом быў цалкам адноўлены. Інтэр'ер складаўся з чатырнаццаці пакояў.
- Царква Святых Космы і Даміяна (XIX ст.) (ўніяцкая, потым праваслаўная)
НасельніцтваПравіць
Вядомыя асобыПравіць
- Арсен Рыгоравіч Булаўка (1911—1994) — вучоны ў галіне гідралогіі, доктар геаграфічных навук[3].
- Уладзімір Марцінавіч Хадыка — беларускі паэт, перакладчык.
Гл. таксамаПравіць
ЛітаратураПравіць
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ці́тва
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8. — С. 328.
СпасылкіПравіць
- Цітва на Радзіма.орг