Ціхаакіянскі флот ВМФ СССР
Ціхаакія́нскі флот Вае́нна-Марско́га Фло́ту СССР — аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне ВМФ СССР.
Ціхаакіянскі флот ВМФ СССР | |
---|---|
Гады існавання | 1935—1991 |
Краіна | СССР |
Уваходзіць у | Ваенна-марскога флоту СССР |
Тып | Ваенна-марскія сілы |
Дыслакацыя | Уладзівасток, Фокіна, Вялікі Камень, Вілючынск, Савецкая Гавань |
Удзел у |
Вялікая Айчынная вайна Савецка-японская вайна |
Знакі адрознення |
Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга (1965).
Гісторыя
правіцьПадчас Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года матросы Сібірскай і Амурскай ваенных флатылій змагаліся за ўсталяванне Савецкай улады на Далёкім Усходзе і супраць белагвардзейцаў і інтэрвентаў.
У 1922 годзе былі створаны Марскія сілы Далёкага Усходу ў складзе Уладзівастоцкага атрада караблёў і Амурскай ваеннай флатыліі. У 1926 годзе Марскія сілы Далёкага Усходу былі расфармаваныя. Уладзівастоцкі атрад караблёў быў перададзены Марской памежнай ахове Далёкага Усходу, а Амурская ваенная флатылія стала асобным аб’яднаннем. Зноў Марскія сілы Далёкага Усходу былі створаны ў красавіку 1932 года. 11 студзеня 1935 Марскія сілы Далёкага Усходу былі перайменаваны ў Ціхаакіянскі флот (ЦАФ, руск.: ТОФ).
Аднаўленне і рэканструкцыя флоту
правіцьУ 1923 годзе ў Уладзівастоку былі адрамантаваны і ўведзены ў строй мінаносцы «Бравы», «Цвёрды», «Дакладны», кананерская лодка «Чырвоны Кастрычнік», пераабсталяваная з партовага ледакола «Надзейны» і некалькі дапаможных судоў. У 1932 годзе ўступіў у строй дывізіён тарпедных катараў і прыбылі 8 падводных лодак. Ціхаакіянскі флот атрымаў 26 малых падводных лодак, ствараліся марская авіяцыя, берагавая абарона. У 1937 годзе быў адчынен Ціхаакіянскае ваенна-марское вучылішча.
У жніўні 1939 года ў складзе флоту была сфарміравана Паўночная Ціхаакіянская ваенная флатылія з галоўнай базай у Савецкай Гаване. Задачай флатыліі з’яўлялася абарона ўзбярэжжа і марскіх камунікацый у раёнах Татарскага праліва і Ахоцкага мора.
Вялікая Айчынная вайна
правіцьУ Вялікую Айчынную вайну частка сіл і сродкаў Ціхаакіянскага флоту была перакінутая на Паўночны флот і ўдзельнічала ў баях на Баранцавым і іншых морах. На франтах у складзе марскіх стралковых брыгад і іншых частак змагаліся звыш 140 тысяч маракоў-ціхаакіянцаў.
Падчас савецка-японскай вайны Ціхаакіянскі флот садзейнічаў войскам 1-га Далёкаўсходняга фронту у вызваленні Паўночнай Карэі, удзельнічаў у Паўднёва-Сахалінскай і Курыльскай дэсантных аперацыях.
Пасляваенныя гады
правіцьУ верасні 1945 года Паўночная Ціхаакіянская ваенная флатылія была расфармаваная. У студзені 1947 года Ціхаакіянскі флот быў падзелены на два флаты — 5-ы ВМФ (галоўная база — Уладзівасток) і 7-ы ВМФ (галоўная база — Савецкая Гавань). У красавіку 1953 года гэтыя флаты былі зноў аб’яднаны ў Ціхаакіянскі флот.
У канцы 1960 — пачатку 1961 года ўпершыню ў ВМФ дызельная ПЛ «Б-71» (камандуючы — капітан 2 рангу І. Н. Заўгародні) здзейсніла далёкае аўтаномнае плаванне да Антарктыды і назад.
У 1961 годзе ў склад Ціхаакіянскага флоту ўвайшла першая атамная падводная лодка (ПЛАРК) «К-45» праекта 659Т пад камандаваннем капітана 2-га рангу В. Р. Белашава. Маючы на борце крылатыя ракеты П-5, лодка была здольная іх ўжыць як па наземных, так і марскіх мэтах.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 мая 1965 года за выбітныя заслугі перад Радзімай, масавы гераізм, стойкасць і мужнасць, праяўленыя асабовым складам пры абароне Айчыны і ў адзначэнне 20-годдзя перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Ціхаакіянскі флот быў узнагароджаны Ордэнам Чырвонага Сцяга.
Да пачатку 1970-х гг. на Ціхім акіяне быў створаны новы акіянскі ракетна-ядзерны флот, які паспяхова выканаў важнейшую задачу - стратэгічнага стрымлівання ад развязвання шырокамаштабнай вайны з ужываннем як звычайных, так і ядзерных сродкаў.
Савецкія крэйсеры «Дзмітрый Пажарскі», «Адмірал Сянявін», «Адмірал Фокін», «Вараг», эскадраныя мінаносцы «Узбуджаны», «Натхнёны», вялікія супрацьлодачныя караблі «Васіль Чапаеў», «адмірал Акцябрскі», «адмірал Трыбуц» і многія іншыя на працягу многіх гадоў з гонарам выконвалі задачы службы, пабывалі з візітамі ў розных краінах свету. На баявым рахунку ціхаакіянцаў — ачыстка порта Чытагонг (Бангладэш) ад патанулых караблёў і выбухованебяспечных прадметаў у 1972 годзе, баявое траленне ў Суэцкім заліве (Егіпет) ў 1974 годзе, ахова суднаходства ў Персідскім заліве і Армузскім праліве.
7 лютага 1981 года ў авіякатастрофе пад Ленінградам загінула амаль усё кіраўніцтва флоту, у тым ліку яго камандуючы адмірал Эміль Спірыдонаў.
Асабовы склад флота удзельнічаў у буйнамаштабных манеўрах «Акіян-70», далёкіх паходах караблёў. За перыяд з 1966 да 1991 караблі і ПЛ ЦАФ здзейснілі звыш 2300 паходаў на баявую службу.
Камандуючыя флотам
правіць- Міхаіл Уладзіміравіч Віктараў (красавік 1932 — чэрвень 1937), флагман флоту 1 рангу (з 11.1935)
- Рыгор Пятровіч Кірэеў (чэрвень 1937 — студзень 1938), флагман флоту 2 рангу
- Мікалай Герасімавіч Кузняцоў (студзень 1938 — сакавіка 1939), флагман 2 рангу
- Іван Сцяпанавіч Юмашаў (сакавік 1939 — студзень 1947), флагман флоту 2 рангу, з 06.1940 віцэ-адмірал, з 05.1943 адмірал
У 1947 годзе Ціхаакіянскі флот быў падзелены на 5-ы і 7-ы ваенна-марскія флаты.
5-ы ваенна-марскі флот
|
7-ы ваенна-марскі флот
|
У 1953 годзе 5-ы і 7-ы ваенна-марскія флаты былі зноў аб’яднаны ў Ціхаакіянскі флот.
- Юрый Аляксандравіч Панцялееў (жнівень 1953 — студзень 1956), адмірал.
- Валянцін Андрэевіч Чакураў (студзень 1956 — люты 1958),, віцэ-адмірал.
- Віталь Аляксеевіч Фокін (люты 1958 — чэрвень 1962), адмірал.
- Мікалай Мікалаевіч Амелька (чэрвень 1962 — сакавіка 1969), віцэ-адмірал, з 04.1964 адмірал.
- Мікалай Іванавіч Смірноў (сакавік 1969 — верасень 1974), віцэ-адмірал, з 04.1970 адмірал, з 11.1973 адмірал флоту.
- Уладзімір Пятровіч Маслаў (верасень 1974 — жнівень 1979), віцэ-адмірал, з 04.1975 адмірал.
- Эміль Мікалаевіч Спірыдонаў (жнівень 1979 — люты 1981), віцэ-адмірал, з 10.1979 адмірал.
- Уладзімір Васільевіч Сідараў (люты 1981 — снежань 1986), адмірал.
- Генадзь Аляксандравіч Хватаў (снежань 1986 — красавік 1993), віцэ-адмірал, з 10.1987 адмірал.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Тихоокеанский флот // «Ташкент» — Ячейка стрелковая / [под общ. ред. А. А. Гречко]. — М. : Военное издательство Министерства обороны СССР, 1976. — (Советская военная энциклопедия : [в 8 т.]; 1976—1980).