Ціхан Мікалаевіч Годнеў
Ціхан Мікалаевіч Го́днеў (5 красавіка 1893, Задонск, Ліпецкай вобласці, Расія — 29 кастрычніка 1982) — беларускі фізіёлаг раслін, заснавальнік навуковай школы па біясінтэзе хларафілу. Акадэмік АН Беларусі (1940; член-карэспандэнт, 1936), доктар біялагічных навук (1935), прафесар (1926). Заслужаны дзеяч навукі (1944). Прэмія імя Ціміразева АН СССР(руск.) бел. (1967)[2].
Ціхан Мікалаевіч Годнеў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 24 сакавіка (5 красавіка) 1893 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 кастрычніка 1982 (89 гадоў) |
Дзеці | Марыя Ціханаўна Чайка |
Род дзейнасці | вучоны |
Навуковая сфера | фізіялогія, біяхімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Вядомы як | заснавальнік навуковай школы па біясінтэзе хларафілу |
Узнагароды і прэміі |
БіяграфіяПравіць
Ціхан Годнеў нарадзіўся 6 красавіка 1893 г. у горадзе Задонску (Расія) ў сям’і настаўнікаў гімназіі. У 1903—1911 гг. вучыўся ў Яраслаўскай гімназіі разам з Максімам Багдановічам і Уладзімірам Аляксандравічам Энгельгардам, з якімі і пазней захоўваў цёплыя і сяброўскія адносіны. Пасля заканчэння гімназіі паступіў у Маскоўскі ўніверсітэт на натуральнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта, які з адзнакай скончыў у 1916 годзе. Працаваў у ім на кафедры фізіялогіі раслін[3].
У 1919 годзе пераходзіць на працу выкладчыкам анатоміі і фізіялогіі, а затым загадчыкам кафедрай Астраханскага ўніверсітэта. У 1923—1927 гадах — дацэнт, з 1926 года прафесар у Іванава-Вазнясенскім політэхнічным інстытуце[3].
У 1928 годзе пераехаў у Беларусь, дзе ў 1928—1941 гг. працаваў загадчыкам кафедры фізіялогіі раслін у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі у г. Горкі і Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1935 г. Ціхану Годневу была прысуджана навуковая ступень доктара біялагічных навук. У 1935—1941 гг. узначальваў кафедру фізіялогіі раслін біялагічнага факультэта БДУ, кіраваў працай па фотасінтэзе і біясінтэзе пігментаў у лабараторыі фізіялогіі раслін Інстытута біялогіі АН БССР. У 1936 годзе выбраны член-карэспандэнтам, а ў 1940 г. — акадэмікам АН БССР[3].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у 1941—1943 гг. працаваў прафесарам Свярдлоўскага сельскагаспадарчага інстытута. У 1945—1969 гг зноў узначальваў кафедру фізіялогіі раслін біялагічнага факультэта БДУ, у 1945—1966 гг. таксама з’яўляўся загадчыкам лабараторыяй хларафіла ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі АН БССР. У 1967—1969 гг. узначальваў аддзел хларафіла Лабараторыі біяфізікі і ізатопаў АН БССР[3].
Памёр 29 кастрычніка 1982 года[3].
Навуковая дзейнасцьПравіць
Аўтар навуковых прац па біяхіміі раслінных пігментаў. Выдвінуў ідэі аб фарміраванні хларафілу праз манапірол і лейказлучэнні(руск.) бел. парфірынаў(руск.) бел., аб адзіным працэсе сінтэзу хларафілу і гему(руск.) бел. з вугляводаў, аб адносна сталай колькасці хларафілу ў адзінцы аб’ёму хларапластаў[2].
Даказаў адзінства протахларафілу ў раслінным свеце, ператварыў протахларафілід(руск.) бел. у цемнаце ў хларафіл. Даследаваў стан фотасінтэтычных пігментаў у антагенезе ў залежнасці ад светлавых і тэмпературных умоў, механізм утварэння парфірынаў, а таксама змяненні хларапластаў у антагенезе[2].
БібліяграфіяПравіць
- Строение хлорофилла и методы его количественного определения. — Мн., 1952
- Хлорофилл. Его строение и образование в растении. — Мн., 1963
- Вопросы биосинтеза хлорофилла и каротиноидов (в соавт.) — В кн.: Биохимия и биофизика фотосинтеза. М., 1965
Ушанаванне памяціПравіць
- На будынку Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі (вул. Акадэмічная, 27) у 1984 г. ўстаноўлена мемарыяльная дошка (скульпт. А. Шатэрнік)[4].
Сям’яПравіць
- дачка Марыя Ціханаўна Чайка (1929—1997), доктар біялагічных навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі.
Зноскі
- ↑ Годнев Тихон Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Годнев Тихон Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 153. — 737 с.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 Тихон Николаевич Годнев
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1988.— 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.
- Годнев Тихон Николаевич // В кн: Лившиц, В. М, Цыганов, А. Р., Саскевич, П. А. Гордость и слава Белорусской государственной сельскохозяйственной академии. Профессора и выпускники: академики и члены корреспонденты. — Горки: 2017. — С. 28—29.
- Годнеў Ціхан Мікалаевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мінск: БелЭн, 1995. — 800 с.: іл. — 5000 экз. ISBN 985-11-0026-9. — С. 230—231.