Ціхініцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Ці́хініцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Ціхінічы.

Ціхініцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Рагачоўскі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ціхінічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 761
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 14 красавіка 1960 года ў склад Запольскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Броннае, Рудня Бронская, Сяменькавічы і Ясёнаўка)[1]. 13 лістапада 1987 года скасавана вёска Сяменькавічы[2]. 16 чэрвеня 2006 года ў склад сельсавета з Запольскага сельсавета вернуты вёскі Броннае і Ясёнаўка[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1825 чалавек[4], з іх 92,9 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 1,5 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1761 чалавек[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 лістапада 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 16 июня 2006 г. № 273 Об изменении границ Запольского и Тихиничского сельсоветов Рогачевского района
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць