Ційт Куўзік

(Пасля перасылкі з Ц. Куўзік)

Ційт Ку́ўзік (эст.: Tiit Kuusik; сапраўднае імя — Дзітрых; 11 верасня 1911, г. Пярну, Эстонія — 15 жніўня 1990) — эстонскі спявак (барытон), педагог. Народны артыст СССР (1954). Лаўрэат трох Дзяржаўных прэмій Эстоніі (1949, 1959, 1967) і дзвюх Сталінскіх прэмій другой ступені (1950, 1952). 1-я прэмія Міжнароднага конкурсу вакалістаў у Вене (1938).

Ційт Куўзік
эст.: Tiit Kuusik
каз.: Куузик Тийт
Поўнае імя эст.: Tiit Kuusik
Дата нараджэння 11 (24) верасня 1911 ці 11 верасня 1911(1911-09-11)
Месца нараджэння Пернаў, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці 15 жніўня 1990(1990-08-15) (78 гадоў) ці 1990
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Пеўчы голас барытон
Інструменты вакал[d]
Псеўданімы Ційт Куўзік
Калектывы Эстонскі тэатр оперы і балета
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
Ордэн Леніна  — 1956
Народны артыст СССР— 1954 Сталінская прэмія — 1950 Сталінская прэмія — 1952

Біяграфія правіць

Дзітрых Куўзік нарадзіўся 29 жніўня (11 верасня1911 года ў Пернаве (цяпер — Пярну, Эстонія).

Вырас у Пярну, дзе атрымаў сярэднюю адукацыю ў гімназіі для хлопчыкаў. Выступаў у школьным танцавальным аркестры, іграючы на скрыпцы, віяланчэлі і ударных музычных інструментах, спяваў у школьным хоры хлопчыкаў. Пасля заканчэння гімназіі браў урокі спеву ў выкладчыка вакалу Алены Рэбасельт. У 1938 годзе скончыў Талінскую кансерваторыю па класе А. Ардэра.

У 19381940 гадах — саліст Венскай оперы ў Аўстрыі. У 19421943 гадах саліст Касельскай оперы ў Германіі. У 19441988 гадах (з перапынкам) саліст тэатра оперы і балета «Эстонія» ў Таліне.

З 1940 года выкладаў у Талінскай кансерваторыі, з 1947 года прафесар. Сярод вучняў Г. Отс.

Творчасць правіць

Валодаў голасам вялікага дыяпазону з багатай тэмбравай афарбоўкай. Выконваў партыі высокага баса і лірычнага барытона: Раю і Вамба («Пясняр свабоды» і «Агні помсты» Э. Капа), Яўген Анегін (аднайменная опера П. Чайкоўскага), Дэман («Дэман[ru]» А. Рубінштэйна), Князь Ігар (аднайменная опера А. Барадзіна), Барыс Гадуноў (аднайменная опера М. Мусаргскага), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Рыгалета, Жэрмон («Рыгалета», «Травіята» Дж. Вердзі), Мефістофель («Фаўст» Ш. Гуно).

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць