Чаатас (хак. чаа тасчаа тас камень вайны) — археалагічная культура енісейскіх кіргызаў VI—IX стагоддзяў у Мінусінскай катлавіне[1], а таксама абазначэнне спецыфічных могільнікаў, якія адносяцца да дадзенай культуры.

Помнікі былі ўпершыню вывучаны навуковымі экспедыцыямі ў XVIII стагоддзі. Першым іх раскопкі пачаў праводзіць В. В. Радлаў у 1863 годзе. У 1880-я гады яго праца была працягнутая. Д. А. Клеменцам і А. В. Адрыянавым, якія першымі ўвялі ў навуковы ўжытак тэрмін «чаатас». Згодна з хакаскімі легендамі, гэтыя курганы ўяўляюць сабой абломкі скал, якімі змагаліся старажытныя волаты.

На некаторых насыпах курганоў сустракаюцца стэлы ці вертыкальныя пліты, якія часам  змяшчаюць архона-енісейскія надпісы. Пад шэрагам курганоў былі выяўленыя квадратныя магільныя ямы са спаленымі трупамі, а таксама посудам, зброяй, конскай збруяй і іншым начыннем, якая была тым багацей, чым больш шляхетны чалавек быў тут пахаваны. Вакол буйнога (вышынёй да 30 м) кургана шляхетнага чалавека размяшчаліся невялікія курганы простага люду.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Евтюхова Л. А. Археологические памятники енисейских кыргызов (хакасов), Абакан, 1948;
  • Киселев С. В. Древняя история Южной Сибири, М., 1951.
  • Кызласов Л. Р. Древнехакасская культура чаатас VI—IX вв. // Степи Евразии в эпоху Средневековья. Серия: Археология СССР. М.: 1981. С. 46-52.