Чавускі гісторыка-краязнаўчы музей
Артыкул вымагае вікіфікацыі. |
Чавускі гісторыка-краязнаўчы музей — музей у горадзе Чавусы (Магілёўская вобласць).
Чавускі раённы гісторыка-краязнаўчы музей | |
---|---|
Профіль | комплексны |
Заснаваны | 1990 |
Падпарадкаванасць | аддзел культуры Чавускага райвыканкама. |
Месцазнаходжанне | Магілёўская вобласць, г. Чавусы, вул. Савецкая, 1, 213200 |
Памеры фонду | 2910 |
Агульная плошча | 403 |
Выставачная плошча | 325 |
Плошча запаснікаў | 42 |
Адкрыты | 8.00–12.00, 13.00–17.00, акрамя нядзелі і панядзелка |
chausy.museum.by |
У красавіку 1990 года Упраўленне культуры Магілёўскага абылвыканкома па ўзгадненню з Магілёўскім абылвыканкомам і Міністерствам культуры Рэспублікі Беларусь прыняло рашэнне аб стварэнні ў Чавусах раённага гісторыка-краязнаўчага музея.
Дырэктарам музея назначан Пётр Міхайлавіч Сырадоеў, які закончыў гістарычны факультэт Данецкага педагагічнага універсітэта.
Актыўны ўдзел у стварэнні музея прынялі многія жыхары раёна, сярод іх заслужаны настаўнік, пенсіянер Рыгор Фёдаравіч Самойлаў.
У маі 1996 года музей быў адкрыт для экскурсій. Экскурсія пачынаецца з аддзела "Прырода і экалогія". Дыярамы "Прырода роднага краю", "Падводны свет нашых рэк" выклікаюць вялікую цікавасць. Аддзелы "Археалагічны", "Этнаграфічны", "Устанаўленне савецкай улады", "Раён у гады Вялікай Айчыннай вайны" раскрываюць цікавыя старонкі мінулага, расказваюць аб падзеях і знакамітых людзях, нашых земляках, подзвігах воінаў Чырвонай Арміі на Чавускай зямлі.
Мастацкае афармленне экспазіцыі выконваў мастак Георгій Валянцінавіч Лойка, дацэнт Беларускай акадэміі мастацтваў.
У выставачнай зале музея рэгулярна праводзяцца выставы мастацкіх твораў прафесійных майстраў і мастакоў-аматараў, народных умельцаў раёна.
Літаратура
правіць- Памяць: Чавускі р-н: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал.: А. Н. Вінкевіч і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: Ураджай, 2001. — С.: 635—636