Чавускі раён
Ча́вускі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Чавусы. На поўначы мяжуе з Дрыбінскім, на захадзе — з Магілёўскім і Быхаўскім, на поўдні — з Слаўгарадскім, на ўсходзе — з Чэрыкаўскім і Мсціслаўскім раёнамі.
Чавускі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Беларусь | ||||
Уваходзіць у | Магілёўская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Чавусы | ||||
Дата ўтварэння | 17 ліпеня 1924 | ||||
Кіраўнік | Дзмітрый Міхайлавіч Акуліч[d] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 60,79 %, руская 38,57 % Размаўляюць дома: беларуская 19,12 %, руская 79,47 %[1] |
||||
Насельніцтва (2009) |
21 242 чал.[1] (12-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 14,44 чал./км² (16-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 94,32 %, рускія — 4,1 %, іншыя — 1,58 %[1] |
||||
Плошча |
1 471,39[2] (8-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
193 м[3] | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьРаён займае частку Аршанска-Магілёўскай раўніны. У фарміраванні рэльефу галоўную ролю адыграў сожскі ледавік і яго водна-ледавіковыя патокі. Тэрыторыя раёна раўнінна-ўзгорыстая, мае агульны нахіл з поўначы на поўдзень. Плошча — 1471 км², з іх ралля — 53006 га, лугі — 27500 га, лясы — 44780 га, балоты — 3790 га, вадаёмы — 1780 га. Асноўныя рэкі — Проня з прытокамі Бася і Раста.
Горад Чавусы — цэнтр Чавускага раёна, размешчаны на рацэ Бася. Знаходзіцца на адлегласці 41 км ад Магілёва, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Чавусы на лініі «Магілёў-Крычаў».
Гісторыя
правіцьГорад вядомы з сярэдзіны XVI стагоддзя як вёска Чаўсавічы. З 1589 года ў Магілёўскай эканоміі. З 1604 года населены пункт набыў статус горада. У 1634 годзе горад атрымаў магдэбургскае права. З 1924 года горад — цэнтр раёна. У дарэвалюцыйны час горад Чавусы быў цэнтрам аднайменнага павета.
Чавускі раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Магілёўскай акругі БССР. 20 жніўня 1924 года падзелены на 17 сельсаветаў: Антонаўскі, Благавіцкі, Ваўкавіцкі, Галавенчыцкі, Галузскі, Даўгамохаўскі, Кузьмініцкі, Пілешчынскі, Прудкоўскі, Прылескі, Пуцькаўскі, Радамльскі, Самулкаўскі, Сушчоўскі, Усушкаўскі (Усушскі), Хаўмоўскі і Чавускі. 21 жніўня 1925 года Галузскі сельсавет перайменаваны ў Жаліўскі, Кузьмініцкі — у Дужаўшчынскі (Гужаўшчынскі), Пілешчынскі — у Макрадскі. 24 верасня 1926 года Чавускі сельсавет скасаваны. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 2 сакавіка 1931 года да раёна далучаны Амхініцкі (Вялікаамхініцкі), Зарэсценскі, Сухарэўскі, Хацетаўскі, Хацкавіцкі сельсаветы скасаванага Лупалаўскага раёна. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Жданавіцкі, Кароўчынскі, Суслаўскі, Чэрнеўскі сельсаветы скасаванага Дрыбінскага раёна, Асінаўскі, Дзеднеўскі, Робцаўскі сельсаветы скасаванага Расненскага раёна. 25 ліпеня 1931 года Чэрнеўскі, 5 верасня 1931 года Жданавіцкі сельсаветы перададзены ў склад Горацкага раёна. 5 снежня 1931 года да раёна далучаны Верамейскі (Верамееўскі) сельсавет Чэрыкаўскага раёна, які 20 студзеня 1932 года вернуты ў склад Чэрыкаўскага раёна. 12 лютага 1935 года Зарэсценскі, Кароўчынскі, Радамльскі, Робцаўскі, Суслаўскі сельсаветы перададзены ў склад адноўленага Дрыбінскага раёна. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Амхініцкі, Ваўкавіцкі, Галавенчыцкі, Даўгамохаўскі, Дзеднеўскі, Жаліўскі, Прылескію Самулкаўскі, Хаўмоўскі, Хацетаўскі сельсаветы, утвораны Гарбавіцкі сельсавет, Макрадскі сельсавет перайменаваны ў Варварынскі. 16 верасня 1959 года да раёна далучаны Зарэсценскі сельсавет Дрыбінскага раёна. 14 кастрычніка 1959 года Пуцькаўскі сельсавет перайменаваны ў Жаліўскі. 13 лістапада 1959 года скасаваны Зарэсценскі сельсавет. 16 мая 1960 года скасаваны Асінаўскі, Варварынскі, Дужаўшчынскі, Жаліўскі, Сушчоўскі, Усушкаўскі, Хацкавіцкі сельсаветы, утвораны Ваўкавіцкі і Пуцькаўскі сельсаветы. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны Верамейскі сельсавет Крычаўскага раёна, Гіжэнскі і Лапаціцкі сельсаветы Слаўгарадскага раёна. 22 лістапада 1963 года Гіжэнскі сельсавет перайменаваны ў Целяшоўскі. 11 красавіка 1964 года ўтвораны Жаліўскі сельсавет. 25 снежня 1964 года Сухарэўскі сельсавет перададзены ў склад Магілёўскага раёна, утвораны Цемравіцкі сельсавет. 6 студзеня 1965 года Лапаціцкі і Целяшоўскі сельсаветы перададзены Слаўгарадскаму раёну, Верамейскі сельсавет — Крычаўскаму раёну. 4 чэрвеня 1965 года ўтвораны Дужаўскі сельсавет, 27 чэрвеня 1969 года — Вайнілаўскі сельсавет. 20 кастрычніка 1995 года Чавускі раён і горад Чавусы аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 23 снежня 2009 года скасаваны Дужаўскі, Прудкоўскі сельсаветы, Благавіцкі сельсавет перайменаваны ў Каменскі, Жаліўскі сельсавет — у Радамльскі, Пуцькаўскі сельсавет — у Асінаўскі, Цемравіцкі сельсавет — у Сласцёнаўскі[4]. 20 лістапада 2013 года скасаваны Сласцёнаўскі сельсавет[5].
Дэмаграфія
правіцьНасельніцтва раёна складае 29,7 тыс. чалавек. Усяго акрамя Чавусаў налічваецца 172 сельскіх населеных пункта.
- У раёне на 1 студзеня 2001 года пражывала 25500 чалавек. У Чавусах — 11 тысяч, у сельскіх населеных пунктах — 14500 чалавек.
- На пачатак 2004 года ў раёне пражывала 23317 чалавек. У Чавусах — 10848 чалавек, у сельскіх населеных пунктах — 12469 чалавек.
- На 1 студзеня 2009 года пражывала 20800 чалавек. У Чавусах — 10,4 тысячы, у сельскіх населеных пунктах — 10400 чалавек.
Эканоміка
правіцьПрадпрыемствы горада выпускаюць малочную прадукцыю, ажыццяўляюць першасную апрацоўку лёну, вырабляюць будаўнічыя матэрыялы.
Транспарт
правіцьГорад Чавусы — вузел аўтадарог на Магілёў, Крычаў, Мсціслаў, Чэрыкаў.
Славутасці
правіцьСтаршыні райвыканкама
правіць- з 27 сакавіка 2023 — Дзмітрый Міхайлавіч Акуліч[6].
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
правіць- Сямён Іванавіч Азараў (1909, в. Вілейка — 1942) — Герой Савецкага Саюза.
- Іван Аношкін — беларускі пісьменнік.
- Яўген Піліпавіч Барысенка — беларускі вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі.
- Алесь Емяльянаў (1952, Забалацце — 2005) — беларускі паэт, перакладчык.
- Андрэй Ігнатавіч Івіцкі — беларускі вучоны ў галіне меліярацыі.
- Аляксандр Віктаравіч Клачкоў (нар. 1952, в. Ваўкавiчы) — навуковец у галiне механiзацыi сельскай гаспадаркi, займаецца лiтаратурнай творчасцю.
- Іван Насовіч (1788—1877) — беларускі мовазнавец-лексікограф, фалькларыст і этнограф, стваральнік першага беларускага слоўніка.
- Мікалай Цярэнцьевіч Палякоў — беларускі скульптар.
- Уладзімір Лаўрэнавіч Рагуцкі — беларускі паэт.
Крыніцы
правіць- ↑ а б в Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Упраўленцы мясцовай вертыкалі, дырэктары прадпрыемстваў і намеснікі міністраў. Кадравы дзень у Прэзідэнта // БелТА. 27 сакавіка 2023
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
правіць- Адміністрацыйны падзел і вёскі Чавускага раёна(недаступная спасылка)
- Звесткі аб Чавускім раёне Архівавана 24 лютага 2017. (руск.)
- Геаграфічныя звесткі Архівавана 31 ліпеня 2019. (руск.)