Чай з Мусаліні

фільм Франка Дзэфірэлі

«Чай з Мусаліні» (англ.: Tea With Mussolini) — паўаўтабіяграфічны мастацкі фільм італьянскага рэжысёра Франка Дзэфірэлі, які выйшаў у пракат у Італіі 26 сакавіка 1999 года. Прэм’ера ў Вялікабрытаніі адбылася 2 красавіка. Фільм дэманстраваўся ў ліпені 1999 года на фестывалі ў Карлавых Варах.

Чай з МусалініM:
італ.: Un tè con Mussolini
Жанр драматычны фільм[2][3][…] і ваенны фільм[d]
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кінакампанія Medusa Film[d]
Працягласць 111 хв.
Краіна
Мова англійская і італьянская мова
Год 1999 і 6 студзеня 2000[1]
IMDb ID 0120857

Слоган фільма: «Гісторыя цывілізаванага непадпарадкавання» (англ.: A Story of Civilized Disobedience).

Фларэнцыя. 1935 год. Калонія пажылых дасціпных англічанак («скарпіёнкі») захапляецца энергічным дучэ, які паводзіць сябе як джэнтльмен, да таго ж прымусіў італьянскія цягнікі хадзіць па раскладзе. Дамы бавяць час: наведваюць музеі, арганізуюць пікнікі ў англійскім стылі, вядуць свецкія гутаркі. Удава англійскага пасла лэдзі Хестэр Рэндам нават сустракалася з Мусаліні за кубачкам чаю, хадайнічае пра абарону калоніі ад нападаў фашыстаў. Пад кіраўніцтвам Мэры Уолес пажылыя англічанкі з дапамогай багатай амерыканскай яўрэйкі Эльзы прыглядаюць за пазашлюбным сынам мясцовага гандляра — маленькім Лукой, маці якога памерла (лёс гэтага хлопчыка шмат у чым прайгравае лёс самога рэжысёра).

Над Еўропай згушчаюцца хмары, Італія аб’яўляе вайну Вялікабрытаніі, змяняецца і стаўленне ўладаў да «скарпіёнак». Цяпер трэба вучыць нямецкую мову і любіць усё нямецкае, бо «час Англіі скончыўся» (як адзначае бацька Лукі). «Я б не сказала», — адказвае яму міс Уолес.

«Скарпіёнак» высылаюць у маленькае мястэчка Сан-Джыміньяна, але і там яны захоўваюць годнасць і імкнуцца дапамагчы навакольным.

Сканчаецца сюжэт у 1944 годзе, калі шатландскія часткі і партызаны (куды паспеў уступіць Лука) акупіруюць Сан-Джыміньяна. Незадоўга да ўцёкаў немцаў англійскія бабулькі ратуюць гістарычны будынак ад выбуху, літаральна прыматаўшы сябе да яго бікфардавым шнуром.

У ролях

правіць
  • Джудзі Дэнч — Арабэла, артыстка і спявачка.
  • Джоан Плаўрайт — Мэры Уолес.
  • Мэгі Сміт — Лэдзі Хестэр Рэндам, удава брытанскага пасла (1926—1929) у Італіі, вялікая прыхільніца дучэ.
  • Лілі Томлін — Георгі Роквелл, амерыканка, якая займаецца археалагічнымі раскопкамі ў Італіі.
  • Шэр — Эльза Моргенталь Штраус-Армістан, амерыканская спявачка, якая выйшла замуж за пажылога багацея, аматарка Пікасо.

Узнагароды

правіць
  • 2000BAFTA
    • Прэмія за «Найлепшую жаночочую ролю другога плана» (Мэгі Сміт)
  • 2000Гільдыя галівудскіх грымёраў і стылістаў
    • Прэмія за «Найлепшыя прычоскі»
    • Прэмія за «Найлепшы грым»
  • 2000Сярэбраная стужка
    • Прэмія найлепшым мастакам па касцюмах

Зноскі

  1. http://www.kinokalender.com/film1028_tee-mit-mussolini.html Праверана 5 студзеня 2018.
  2. http://www.movieloci.com/2722-Tea-with-Mussolini Праверана 8 красавіка 2016.
  3. а б http://www.imdb.com/title/tt0120857/ Праверана 8 красавіка 2016.
  4. а б в http://stopklatka.pl/film/herbatka-z-mussolinim Праверана 8 красавіка 2016.
  5. а б в г д е ё ж з і к л м http://www.imdb.com/title/tt0120857/fullcredits Праверана 8 красавіка 2016.
  6. а б http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=22149.html Праверана 8 красавіка 2016.
  7. а б в г Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.