Чалаве́к (Homo sapiens) (у біялогіі) — від роду Людзі (Homo) з сямейства гамінід у атрадзе прыматаў, адзіны ў наш час. Ад сучасных чалавекападобных, апроч шэрагу анатамічных асаблівасцяў, адрозніваецца значнай ступенню развіцця матэрыяльнай культуры (уключаючы выраб і выкарыстанне прылад), здольнасцю да выразнай мовы і абстрактнага мыслення. Чалавек, як біялагічны від — прадмет даследавання фізічнай антрапалогіі. Прырода і сутнасць чалавека з'яўляецца прадметам як філасофскага, так і рэлігійнага дыспуту.
Неаантрапы (стар.-грэч.: νέος — новы і ἄνθρωπος — чалавек) — абагульненая назва людзей сучаснага віду, выкапнёвых і сучасных.
Чалавецтва — сукупнасць чалавечых індывідаў. Разнастайнасць культур, формаў грамадскага жыцця і сацыяльнай арганізацыі — прадмет сацыяльных і гуманітарных навук (сацыяльнай і культурнай антрапалогіі, сацыялогіі, эканомікі, гісторыі і інш.).
- † Чалавек разумны старэйшы (Homo sapiens idaltu)
- Чалавек разумны разумны (Homo sapiens sapiens)