Паўднёва-Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт

Паўднёва-Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт — расійскі нацыянальны даследчы ўніверсітэт у горадзе Чалябінск.

Паўднёва-Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт
(ПУрДУ)
руск.: Южно-Уральский государственный университет
Міжнародная назва South Ural State University
Ранейшыя назвы Чалябінскі механіка-машынабудаўнічы інстытут, Чалябінскі політэхнічны інстытут імя Ленінскага камсамола, Чалябінскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
Заснаваны 1943
Размяшчэнне Сцяг Расіі Расія: Чалябінск
Сайт susu.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

2 лістапада 1943 года Савет Народных Камісараў СССР прыняў пастанову аб стварэнні ў Чалябінску Чалябінскага механіка-машынабудаўнічага інстытута . Інстытут ствараўся ў мэтах падрыхтоўкі інжынерна-тэхнічных кадраў для Чалябінскага трактарнага завода, а таксама для Сталінградскага трактарнага завода, Кіраўскага завода і Харкаўскага маторнага завода, якія падчас Вялікай Айчыннай Вайны знаходзіліся ў эвакуацыі ў Чалябінску. Раней падрыхтоўка інжынерных кадраў вялася ў Сталінградскім механічным інстытуце, які таксама быў эвакуіраваны ў Чалябінск. Але пасля перамогі СССР у Сталінградскай бітве інстытут вярнуўся назад. Першапачаткова ў складзе інстытута было ўсяго два факультэты: механіка-тэхналагічны і танкавы. У 1944 годзе танкавы факультэт быў перайменаваны ў факультэт колавых-гусенічных машын, а у 1947 годзе — у факультэт аўтатрактарабудавання і сельскагаспадарчага машынабудавання, а ў 1949 ён стаў аўтатрактарным факультэтам.

26 красавіка 1949 года выйшла пастанова Савета Міністраў СССР № 1671 аб арганізацыі ў 1951 году Чалябінскага політэхнічнага інстытута на базе ЧММІ шляхам яго аб’яднання з Чалябінскім інстытутам механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Аднак 23 чэрвеня 1950 года выйшаў загад аб тым, што Чалябінскі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі захоўвае статус самастойнага ВНУ, а Чалябінскі механіка-машынабудаўнічы інстытут рэарганізоўваецца ў Чалябінскі політэхнічны інстытут.

Таксама ў перыяд з 1951 па 1952 да двух існуючых факультэтах інстытута дадаецца яшчэ тры: энергетычны, металургічны і інжынерна-будаўнічы (які ў 1992 годзе быў переименова ў архітэктурна-будаўнічы)

У 1968 годзе ЧПІ было прысвоена імя Ленінскага камсамола.

У 1990 годзе Чалябінски політэхнічны інстытут імя Ленінскага комсмола быў перайменаваны ў Чалябінскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт. У 1997 годзе ўніверсітэт быў переименова ў Паўднёва-Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт.

У 2010 годзе ўніверсітэт атрымлівае статус нацыянальнага даследчага ўніверсітэта.[1]

Склад універсітэта правіць

У склад універсітэта уваходзяць 14 факультэтаў, інстытутаў і вышэйшых школ[2]:

  • Архітэктурна-будаўнічы інстытут
  • Вышэйшая медыка-біялагічная школа
  • Вышэйшая школа электронікі і камп’ютэрных навук
  • Вышэйшая школа эканомікі і кіравання
  • Інстытут адкрытай і дыстанцыйнай адукацыі
  • Інстытут дадатковай адукацыі
  • Інстытут лінгвістыкі і міжнародных камунікацый
  • Інстытут прыродазнаўчых і дакладных навук
  • Інстытут сацыяльна-гуманітарных навук
  • Інстытут спорту, турызму і сэрвісу
  • Політэхнічны інстытут
  • Факультэт ваеннага навучання
  • Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі
  • Юрыдычны інстытут

Зноскі