Чалябінскі трактарны завод
Чалябінскі трактарны завод (ЧТЗ) — трактарабудаўнічае прадпрыемства ў Расіі.
Чалябінскі трактарны завод | |
---|---|
Тып | таварыства з абмежаванай адказнасцю |
Заснаванне | 1933 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Чалябінск, Расія |
Адрас | |
Галіна | машынабудаванне |
Прадукцыя | трактары і рухавікі |
Абарот |
|
Матчына кампанія | Уралвагонзавод[d] |
Сайт | chtz-uraltrac.ru |
Гісторыя
правіцьПрадпрыемства было заснавана ў 1933 годзе. Будаўніцтва завода ажыццяўлялася з прыцягненнем спецыялістаў з ЗША і іншых краін. Праектаванне завода ажыццяўлялася архітэктурнай фірмай «Альберт Кан Інкарпарэйтэд» з Дэтройта[2].
Да 1937 года завод займаўся выпускам трактароў, у прыватнасці трактара С-60. У гады Вялікай Айчыннай вайны на заводзе была наладжана вытворчасць і канвеерная зборка танкаў, завод вырабляў розныя тыпы танкаў і самаходных артылерыйскіх установак, дызельных танкавых рухавікоў і нарыхтоўкі для боепрыпасаў, пастаўляў фронту баявыя машыны KB-1, ІС-1 і Т-34[3].
Пасля распаду СССР Чалябінскі трактарны завод быў прыватызаваны і ператвораны акцыянернае таварыства «ЧТЗ-Уралтрак». У 2011 годзе «Уралвагонзавод» набыў кантрольны пакет акцый завода, тым самым ЧТЗ стаў даччыным прадпрыемствам «Уралвагонзавода»[4].
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чалябінскі трактарны завод
- Афіцыйны сайт Архівавана 23 сакавіка 2022. (руск.)