Чамяры (Слонімскі раён)

Слонімскі раён

Чамяры́[1] (трансліт.: Čamiary, руск.: Чемеры) — вёска ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Азгінавіцкага сельсавета.

Вёска
Чамяры
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
148 м
Насельніцтва
405 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1562
Аўтамабільны код
4
Чамяры на карце Беларусі ±
Чамяры (Слонімскі раён) (Беларусь)
Чамяры (Слонімскі раён)
Чамяры (Слонімскі раён) (Гродзенская вобласць)
Чамяры (Слонімскі раён)

ГісторыяПравіць

Паводле народнай легенды, яшчэ ў ХІV стагоддзі ў даліне ракі Валобрынка пасялілася 17 сем’яў з урочышча Падоськавічы. З Падоськавіч яны ўцякалі ад эпідэміі чумы, якая там успыхнула (у народзе на Слонімшчыне гэту хваробу называлі чамер). Паводле іншай легенды, назва вёскі Чамяры паходзіць ад расліны чамярыцы, якой тады шмат расло ў пойме ракі Валобрынкі. У 1550 годзе вёска Чамяры (Чамяровічы, Чэмяровічы, Чамеры) упамінаецца як дзяржаўная ўласнасць у Слонімскім старостве Вялікага Княства Літоўскага. З 1594 года Чамяры становяцца цэнтрам войтаўства Слонімскага староства. З ХVII стагоддзя войтаўства знаходзілася на чыншавым становішчы, аднак землеўладальнікі рабілі спробу перавесці сялян у разрад цяглавых, патрабуючы ад іх выканання паншчыны, што выклікала з боку вяскоўцаў супраціўленне. На працягу 1660—1690-х гадоў сяляне адмаўляліся выконваць павіннасці і дабіліся магчымасці плаціць толькі грашовы чынш. У 1679 годзе чыншавае становішча вёскі было пацверджана каралём.

Да 17 чэрвеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Касцянёўскага сельсавета, пасля — у склад Петралевіцкага сельсавета[2].

НасельніцтваПравіць

  • 2010 год — 405 чалавек
  • 1999 год — 434 чалавекі

Вядомыя ўраджэнцы і жыхарыПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.

СпасылкіПравіць