Чандраян-2 (санскр.: चंद्रयान्-२; «Месяцовы карабель»)[1][2] — другая (пасля «Чандраян-1») аўтаматычная міжпланетная станцыя Індыйскай арганізацыі касмічных даследаванняў (ISRO) для даследавання Месяца. Мэтай місіі з’яўлялася дасягнуць арбіты спадарожніка Зямлі і здзейсніць мяккую пасадку на месяцовую паверхню.

Чандраян-2
Арбітальны і пасадачны модулі Чандраян-2.
Заказчык Індыя ISRO
Задачы мяккая пасадка на Месяц, вывучэнне Месяца планетаходам і сейсмометрам
Спадарожнік Месяца
Запуск 22 ліпеня 2019
Ракета-носьбіт GSLV Mk III
Стартавая пляцоўка Індыя Касмічны цэнтр імя Саціша Дхавана

Гісторыя правіць

Першапачаткова, праект планавалася рэалізаваць сумесна з Расійскім касмічным агенцтвам[3][4]. Аднак, пасля няўдачы з апаратам Фобас-Грунт у 2011 годзе, Раскосмас высунуў шэраг дадатковых патрабаванняў, у тым ліку да масы месяцахода, пасля чаго Індыя вырашыла запускаць апарат самастойна[5], а старт быў перанесены з 2013 года на канец 2017 — пачатак 2018 года[6]. Для запуску апарата Індыя выкарыстала ўласную ракету-носьбіт GSLV.

Станцыя «Чандраян-2» павінен быў вывучаць Месяц з арбіты. У склад місіі ўваходзіў таксама невялікі аўтаматычны месяцаход (ровер) «Праг’ям» (англ.: Pragyan) вагой ад 30 да 100 кг, які планавалася даставіць на Месяц пасадачным модулем расійскай станцыі «Луна-Ресурс».

Пасадачны модуль «Вікрам» («Доблесць») павінен быў зрабіць мяккую пасадку на паверхні Месяца і даставіць туды планетаход «Праг’ям» ( «Мудрасць»), які на працягу 14 дзён меў збіраць узоры для аналізу і рабіць здымкі, перадаючы іх на Зямлю[7]. Меркавана ён мог прапрацаваць на Месяцы два-тры тыдні, на пасадачным модулі меўся сейсмометр для рэгістрацыі месяцатрусаў[8]. «Вікрам» планавалася пасадзіць у раёне Паўднёвага полюса Месяца альбо ў кратары Манцыні, альбо ў кратары Сімпелій[9].

Пасля пераносаў[10][11] пуск ракеты-носьбіта GSLV III з зондам з Касмічнага цэнтра імя Сатыша Дхавана на востраве Шрыхарыкота быў вызначаны на 02:51 па мясцовым часе 15 ліпеня 2019 года, а пасадка на паверхню Месяца павінна была адбыцца 6 верасня 2019 года[12]. За 56 хвілін да старту пуск быў адменены з-за тэхнічнай непаладкі ў дзейнасці ракеты-носьбіта.

Пуск ракеты-носьбіта GSLV III з АМС «Чандраян-2» адбыўся ў 14:43 па мясцовым часе (09:13 UTC) 22 ліпеня 2019 года[13]. Пуск прайшоў удала, але апарат быў выведзены на 6 тыс. км вышэй, чым планавалася. За кошт гэтага апарат мог здзейсніць менш манеўраў і сэканоміць паліва пры палёце да Месяца[14].

13 жніўня апарат выйшаў на калямесяцовую арбіту і пачаў паступовае зніжэнне. 7 верасня пры няўдалай спробе пасадкі на Месяц быў страчаны модуль «Вікрам».

Заўвагі правіць

  1. candra(недаступная спасылка). Spoken Sanskrit. Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2011. Праверана 5 лістапада 2008. (Праверана 9 студзеня 2012)
  2. yaana(недаступная спасылка). Spoken Sanskrit. Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2011. Праверана 5 лістапада 2008. (Праверана 9 студзеня 2012)
  3. "India, Russia giving final shape to Chandrayaan-2". Hindustan Times. 2008-10-30. Праверана 2008-11-11.(недаступная спасылка)
  4. Россия и Индия объединят усилия по изучению Луны Архівавана 24 жніўня 2010. // Наука и технологии России (Праверана 9 студзеня 2012)
  5. Индия может запустить к Луне станцию «Чандраян-2» без участия России Архівавана 23 ліпеня 2019.
  6. "В Индии начались испытания посадочного модуля второй лунной миссии" [руская]. ТАСС. 25.10.2016. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  7. Индия вновь отложила свою миссию на Луну // РГ, 5.08.2018
  8. Mallikarjun, Y. (29 May 2013). "India plans to send seismometer to study moonquakes". The Hindu. Праверана 1 June 2013.
  9. Индия планирует в апреле отправить к Луне автоматическую экспедицию «Чандраян-2» // ТАСС
  10. Запуск второй индийской миссии к Луне – КА «Чандраян-2» – переносится на октябрь 2018 года, не исключены и дальнейшие переносы - индийская газета «The times of India»
  11. Индия перенесла старт лунной миссии «Чандраян-2» на 2019 год
  12. Запуск индийского лунохода перенесли на июль
  13. Повторный старт индийской лунной миссии «Чандраян-2» назначили на 22 июля
  14. Индийский космический аппарат «Чандраян-2» вывели на нерасчётную орбиту

Спасылкі правіць