Магія

(Пасля перасылкі з Чараўніцтва)

Ма́гія (грэч. μαγεία "варажба") або чарадзе́йства, чараўні́цтварытуалы, пабудаваныя на веры ў магчымасць звышнатуральнага ўздзеяння на навакольны свет праз пэўныя дзеянні або бяздзеянне.

Чараўнікі, малюнак 1865 г.

Магічнае мысленне

правіць

Магію часам вызначаюць як пэўны спосаб мыслення, які абапіраецца на памылковае разуменне сувязяў у навакольным свеце і пабудову ілжывых асацыяцый, што становіцца прычынай звароту да звышнатуральнай практыкі. Як заўважае частка даследчыкаў, магічнае мысленне магчыма ў сітуацыі, калі адсутнічае лагічная ўзаемасувязь паміж ўсведамленнем і вопытам. Замест гэтага навакольная прастора і рэчы ў ёй аб'ядноўваюцца з дапамогай пачуццёвага ўспрымання.

Псіхолагі тлумачаць магічнае мысленне як абарону ад несвядомых страхаў. Зігмунд Фрэйд адным з першых заўважыў сувязь паміж магічным мысленнем і кагнітыўным развіццём чалавечай асобы, звязаны з пераносам псіхічнага самаадчування на знешняе асяроддзе. Альтэрнатывай гэтаму погляду з'яўляецца разгляд магіі лінгвістамі як формы абстрагавання, пабудовы аналогій для выразу ўнутранага стану.

Магія і рэлігія

правіць

Звычайна магічная практыка шчыльна звязана з рэлігійнымі ўяўленнямі. Некаторыя рэлігійныя рытуалы, накшталт прашэння ў багоў, малітваў, ахвярапрынашэнняў, схавання сапраўдных імёнаў багоў, абрады ачышчэння і г. д., знешне нагадваюць ці з'яўляюцца па сваёй сутнасці магічнымі.

Джэймс Джордж Фрэзер размежаваў магію і рэлігію. Згодна яго перакананням, магія больш нагадвае навуку, паколькі прапануе не шанаванне, а ўздзеянне на сілы прыроды. Магія ўзнікла раней за рэлігію і са з'яўленнем рэлігіі была амаль выціскнута. Аднак тэорыя Дж. Дж. Фрэзера не была цалкам падмацавана факталагічнай базай, таму ў пазнейшы час антраполагі і этнолагі адмовіліся ад яе.

Віды магіі

правіць

Звычайна адасабляюць шкодную (чорную) і бясшкодную (белую) магію. Таксама вылучаюць іншыя віды магіі:

Па функцыянальнаму прызначэнню:

  • Любоўная магія
  • Ваенная магія
  • Абарончая магія
  • Знахарства або лекарская магія
  • Вытворчая магія
  • Мантыка, або прадказальная магія

Па спосабу ўздзеяння:

  • Кантактная
  • Гамеапатычная (імітацыйная)

Па прадмету ўздзеяння:

  • Астралогія
  • Некрамантыя
  • Магія стыхіяў (агню, вады, зямлі, паветра)
  • Прыродная магія (жывых і раслінных аб'ектаў)
  • Магія слова
  • Магія лічбаў
  • Магія імёнаў

Дадзеная класіфікацыя можа быць пашырана ў залежнасці ад выбару тых ці іншых чыннікаў магічных рытуалаў. Трэба таксама мець на ўвазе, што большасць магічных дзеянняў мае комплексны характар.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць