Чарлз Кенэт Джонсан (24 ліпеня 1924, Сан-Анджэла, штат Тэхас, ЗША — 19 сакавіка 2001, Ланкастэр, штат Каліфорнія, ЗША) — грамадскі дзеяч, другі прэзідэнт Міжнароднага Таварыства Плоскай Зямлі (1971—2001).

Чарлз Джонсан
Нараджэнне 24 ліпеня 1924(1924-07-24)
Смерць 19 сакавіка 2001(2001-03-19) (76 гадоў)
Дзейнасць грамадскі дзеяч

Біяграфія правіць

Чарлз Джонсан узначаліў Міжнароднае Таварыства Плоскай Зямлі у 1971 г. пасля смерці Сэмюэла Шэнтана — адраджальніка і першага старшыні сучаснага Таварыства. Разам з пасадай старшыні Джонсан атрымаў у спадчыну і каштоўную бібліятэку Шэнтана, на падставе якой на працягу свайго кіраўніцтва Таварыствам адстойваў ідэю плоскай Зямлі. Чарлз Джонсан з’яўляўся адным з найбуйнейшых сучасных ідэолагаў дадзенай тэорыі, што заставаўся прыхільным ёй, нягледзячы на меркаванне афіцыйнай навукі. Глыбока рэлігійны чалавек, Джонсан у тэарэтычных распрацоўках плоскай Зямлі абапіраўся на Біблію. Аднак пры гэтым нярэдка звяртаўся ён і да прац даследчыкаў (Карпентэр и інш.).

Міжнароднае Таварыства Плоскай Зямлі за тры дзесяцігоддзі кіраўніцтва Джонсана значна павялічыла колькасць сваіх сяброў, актыўна вялася дзейнасць па распаўсюджванню інфармацыйных бюлетэняў, абвестак і іншай літаратуры, дзе адстойвалася ідэя плоскай Зямлі. Акрамя гэтага, Джонсан заснаваў газету «Навіны Таварыства Плоскай Зямлі» («The International Flat Earth News»).

Лозунгам Чарлза Джонсана сталі словы: «Адновім свет цвярозай свядомасці». Памёр Джонсан у 2001 г., пасля чаго новым прэзідэнтам Міжнароднага Таварыства Плоскай Зямлі стаў Дэніэл Шэнтан.

Спасылкі правіць