Чарлз Дыкенс

Чарлз Джон Хафам Дыкенс (англ.: Charles John Huffam Dickens; 7 лютага 1812, Лендпорт, Портсмут, Вялікабрытанія — 9 чэрвеня 1870, Гейдсхіл, Кент, Вялікабрытанія) — вядомы брытанскі пісьменнік-раманіст, прадстаўнік рэалізму. Працаваў таксама журналістам газеты «Morning Chronicle», рэдактарам літаратурнага часопіса «Bentley's Miscellany».

Чарлз Дыкенс
Charles Dickens
Charles Dickens2.jpg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Чарлз Джон Хафем Дыкенс (Charles John Huffam Dickens)
Псеўданімы Boz
Дата нараджэння 7 лютага 1812(1812-02-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 чэрвеня 1870(1870-06-09)[5][3][1] (58 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Джон Дыкенс[d][8][9]
Маці Elizabeth Dickens[d][9]
Жонка Catherine Dickens[d]
Дзеці Charles Dickens, Jr.[d], Mary Dickens[d], Kate Perugini[d], Walter Landor Dickens[d], Francis Dickens[d], Alfred D'Orsay Tennyson Dickens[d], Sydney Smith Haldimand Dickens[d], Henry Fielding Dickens[d], Dora Annie Dickens[d] і Edward Dickens[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, раманіст, журналіст, сацыякрытык, драматург, аўтар, дзіцячы пісьменнік, рэдактар, празаік, батанік
Кірунак рэалізм
Жанр раман, апавяданне, навэла і нон-фікшн[d]
Мова твораў брытанскі варыянт англійскай мовы[d]
Узнагароды
Подпіс Charles Dickens Signature.svg
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

  • 7 лютага 1812 — у Лендпарту (Портсмут) у сям'і чыноўніка марскога ведамства нарадзіўся Чарлз Дыкенс
  • 1817 — сям'я Дыкенсаў пасяляецца ў Чатэме
  • 1823 — Чарлз прыязджае ў Лондан
  • 1824 — Дыкенс працуе на фабрыцы ваксы; яго бацька трапляе ў пазыковую турму. Чарлз паступае ў «Акадэмію Уэлінгтан-Хаўс»
  • 1827 — работа клеркам у канторы страпчых
  • 1828 — Дыкенс працуе ў судзе; захапляецца тэатрам і аматарскімі спектаклямі
  • 1831—1835 — Дыкенс становіцца рэпарцёрам; пад псеўданімам Боз друкуе нарысы
  • 1836 — у лютым выходзяць Нарысы Боза; 31 сакавіка апублікаваны першы выпуск «Запісак Піквікскага клуба»
  • 1838 — Чарлз Дыкенс знаёміцца са станам школаў у Ёркшыры, пачынае публікаваць раман «Жыццё і прыгоды Нікаласа Ніклбі»
  • 1839 — завяршаюцца публікацыю «Олівера Твіста» і «Нікаласа Ніклбі»
  • 1840 — публікуецца раман «Лаўка старажытнасцяў» (скончаны ў студзені 1841 г.)
  • 1842 — у студзені Дыкенс адплывае ў Амерыку. Вяртаецца ў Англію ў чэрвені. У кастрычніку выходзяць «Амерыканскі нататкі».
  • 1843 — праца над раманам «Жыццё і прыгоды Марціна Чэзлвіта» (скончаны ў 1844 г.) Публікуе «Калядны харал у прозе»
  • 1844 — вандроўка па Італіі. Выходзіць апавяданне «Званы»
  • 1845 — вандроўка па Італіі, Швейцарыі, Бельгіі. Выходзіць «Цвыркун на печы»
  • 1846 — Дыкенс пачынае работу над раманам «Домбі і сын», першы выпуск якога выходзіць у кастрычніку
  • 1847 — пісьменнік у Парыжы. Сустрэча з Гансам Хрысціянам Андэрсанам у Лондане
  • 1848 — у красавіку завяршаецца публікацыя «Домбі і сына»
  • 1849 — у маі пачынаецца публікацыя «Дэвіда Коперфілда»
  • 1850 — Дыкенс пачынае выдаваць часопіс «Дамашняе чытанне». У снежні завяршае «Дэвіда Коперфілда»
  • 1852 — у сакавіку выходзіць першы выпуск раману «Халодны дом»
  • 1853 — завяршэнне «Халоднага дому» (верасень). Першы досвед публічных чытанняў. У Бірмінгеме Дыкенс чытае «Калядны харал у прозе»
  • 1854 — публікацыя рамана «Цяжкія часы» (з красавіка па жнівень)
  • 1855 — публічная прамова ў Асацыяцыі па правядзенню рэформы кіравання краінай (чэрвень). У снежні пачынаецца публікацыя «Крошкі Дорыт»
  • 1856 — Дыкенс пасяляецца ў набыты ім у Рочэстэры доме Гедсхіл-Плейс
  • 1857 — у чэрвені завяршаецца публікацыя «Крошкі Дорыт». У Гедсхіле гасцюе Андэрсан
  • 1858 — Дыкенс выступае з публічнымі чытаннямі ў гарадах Англіі, Шатландыі і Ірландыі
  • 1859 — пачынае выходзіць часопіс Дыкенса «Круглы год», дзе друкуецца яго раман «Аповесць аб двух гарадах»
  • 1860 — у снежні апублікаваны першы выпуск рамана «Вялікія надзеі»
  • 1861 — завяршаецца публікацыя «Вялікіх чаканняў». Публічные чытанні Дыкенса ў Лондане і іншых гарадах Англіі
  • 1862—1863 — чытанні працягваюцца. У студзені 1863 г. Дыкенс чытае ў Парыжы
  • 1864 — пачынаецца публікацыя рамана «Наш агульны сябар»
  • 1865 — у лістападзе раман «Наш агульны сябар» завершаны
  • 1866 — выступ з чытаннямі ў Англіі, Ірландыі, Шатландыі, а таксама ў Парыжы
  • 1867 — падарожжа ў Амерыку (лістапад)
  • 1868 — вяртанне ў Англію ў маі
  • 1869 — пачатак работы над «Таямніцай Эдвіна Друда»
  • 9 чэрвеня 1870 — смерць Чарлза Дыкенса

Літаратурная дзейнасцьПравіць

Дыкенс знайшоў сябе найперш як рэпарцёр. Палітычнае жыццё, якое пашырылася, глыбокая цікавасць да дэбатаў, якія адбываліся ў парламенце, і да падзей, якімі гэтыя дэбаты суправаджаліся, павысілі цікавасць англійскай публікі да прэсы, узраслі колькасць і тыраж газет, патрэба ў газетных работніках. Як толькі Дыкенс выканаў на пробу некалькі рэпарцёрскіх заданняў, ён адразу быў адзначаны і пачаў узнімацца, чым далей, тым болей здзіўляючы сваіх таварышаў рэпарцёрскай іроніяй, жвавасцю выкладання, багаццем мовы. Дыкенс ліхаманкава ўхапіўся за газетную работу, і ўсё тое, што расквітнела ў ім яшчэ ў дзяцінстве і што атрымала своеасаблівы, крыху пакутлівы ўхіл у пазнейшую пару, вылівалася цяпер з-пад яго пяра, прычым ён цудоўна ўсведамляў не толькі, што ты самым ён даводзіць свае ідэі да ўсеагульнай увагі, але і тое, што робіць сваю кар'еру. Літаратура — вось што цяпер з’яўлялася цяпер яго лесвіцай, па якой ён узнімаецца на вяршыню грамадства, у той жа час здзяйсняючы добрую справу дзеля ўсяго чалавецтва, дзеля сваёй краіны і найперш дзеля ўсіх прыгнечаных.

Беларускія перакладыПравіць

Асобныя творы на беларускую перакладалі Г. Янкута, А. Ф. Брыль і інш.

  • «Домбі і сын» (1937)
  • «Вялікія чаканні» (1940)[10]
  • «Олівер Твіст» (2010)
  • «Калядны харал» / Перакл. Г. Янкуты (2014)[11]

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. а б в T. SE Dickens, Charles John Huffam // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 8.
  2. а б Сильман Т. И. Диккенс // Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 2.
  3. а б в г Dickens, Charles // The American Cyclopædia — 1879.
  4. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. Dickens, Charles // Encyclopædia Britannica: dictionary of arts, sciences, and general literature — 9 — 1875. — Т. 7.
  6. Dickens, Charles // The New Student's Reference Work for teachers, students and families / C. Beach, F. M. McMurryChicago: 1914.
  7. Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  8. http://d-nb.info/gnd/118525239 Праверана 29 сакавіка 2015.
  9. а б Kindred Britain
  10. Судленкова О. А., Кортес Л. П. 100 писателей Великобритании. — Мн.: Выш. шк., 1997. С. 76.
  11. Падарунак на Каляды: зборнік святочнага апавядання / Укладанне Ганна Янкута. — Мінск : Кнігазбор, 2014. — 196 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum»). — ISBN 978-985-7119-15-8

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць