Чарлз Макінташ

(Пасля перасылкі з Чарльз Макінташ)

Чарлз Ма́кінташ (англ.: Charles Macintosh; 29 снежня 1766, Глазга — 25 ліпеня 1843) — шатландскі хімік і вынаходнік.

Чарлз Макінташ
Дата нараджэння 29 снежня 1766(1766-12-29)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 ліпеня 1843(1843-07-25)[1][2] (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Mary Scott Macintosh[d][3]
Род дзейнасці хімік, вынаходнік, інжынер
Член у
Узнагароды

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Чарлз Макінташ нарадзіўся ў Глазга ў сям’і вядомага фарбоўшчыка. Рана зацікавіўся навукай. У 1786 годзе пачаў працу на хімічнай фабрыцы, а ў 1797 годзе адкрыў уласную вытворчасць, першую ў Шатландыі фабрыку галыну. Разам з Чарлзам Тэнантам вынайшаў сродак для адбельвання тканін (хлоркавую вапну). Таксама вынайшаў працэс аднаўлення жалеза вокісам вугляроду, больш хуткі, чым вядомы ў той час працэс атрымання сталі.

Чарлз Макінташ — вынаходнік воданепранікальнага адзення, дзякуючы якому яго імя ўвайшло ў слоўнікі (плашч макінтош). Спрабуючы знайсці прымяненне прадуктаў перагонкі вугалю, ён выкарыстаў нафту, пабочны прадукт гэтай перагонкі, у якасці растваральніка каўчуку. Прапанаваў склейваць вопратку з кавалкаў насычанай гэтым саставам тканіны. Вырашыўшы праблемы, якія ўзнікалі з-за моцнага паху гумы, у 1823 годзе ён атрымаў патэнт, а ў 1836 годзе пачаў вытворчасць плашчоў «Макінтош», якія карысталіся вялікім попытам.

Стаў членам Каралеўскага таварыства ў 1823 годзе.

Зноскі

  1. а б Charles Macintosh // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Charles Macintosh // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bassett T. J. At the Circulating Library — 2007.

Спасылкі правіць