Адкрыць галоўнае меню

Сліва дамашняя

(Пасля перасылкі з Чарнасліў)

Сліва дамашняя[3] (Prunus domestica), пладовае дрэва роду сліва сямейства ружакветных.

Сліва дамашняя
Bluebyrd plum.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Prunus domestica L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  24774
NCBI  3758
EOL  301139
GRIN  t:29888
IPNI  30221374-2
TPL  tro-27800332

НазваПравіць

Сліва дамашняя, сліва[4][5].

Батанічнае апісаннеПравіць

Дрэва вышынёй да 10 м. Лісце чараньковае, эліптычнае або яйкападобнае. Кветкі белыя або зеленаватыя, адзіночныя або па 2-3 ў суквеццях. Плод — касцянка з мясістым каляплоднікам. Плады ўтрымліваюць цукры, арганічныя кіслоты, вітаміны В, С, К, караціны.

У культурыПравіць

У дзікім стане не сустракаецца і, як мяркуюць, з’яўляецца гібрыдам цёрну (найбольш пашыранага дзікага віду слівы) і алычы. Такама розныя формы слівы маглі ўтварыцца ад розных падвідаў цёрну і алычы шляхам паўторнай гібрыдызацыі з гэтымі відамі.

На Беларусі сліва дамашняя культывуецца па ўсёй краіне. Пачынае пладаносіць на 3-4-ы год. Перыяд гаспадарчага выкарыстання 12-15 гадоў. Плады выспяваюць у канцы жніўня-верасні.

ШкоднікіПравіць

Асноўны шкоднік — слівавая пладажэрка.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 106. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  5. Kraskoŭski A. Bielaruskija lekarskija ziolki. Wilnia, 1921

ЛітаратураПравіць

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.