Чарнаўчыцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Чарна́ўчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2007 года вёска) Чарнаўчыцы.

Чарнаўчыцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Брэсцкі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Чарнаўчыцы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 5 237
Чарнаўчыцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Гісторыя

правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 3 чэрвеня 1957 года ў склад сельсавета з Чэрнеўскага сельсавета перададзены вёскі Малая Курніца, Несвіло, Скорбічы і Чарнакі[1]. 8 верасня 1959 года ў склад сельсавета з Матыкальскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Вістычы, Вулька, Вялікія Сухарэвічы, Казловічы і Смуга)[2]. 4 верасня 1972 года скасавана вёска Лісовічы (злілася з вёскай Чарнаўчыцы)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Чарнаўчыцкага сельсавета было 18 населеных пунктаў[4].

У склад сельсавета ўваходзяць 19 населеных пунктаў:

Населены пункт Статус
Амяліна вёска
Блювінічы вёска
Вістычы аграгарадок
Вулька вёска
Вялікія Сухарэвічы вёска
Дружба вёска
Зелянец вёска
Івахнавічы вёска
Казловічы вёска
Малая Курніца вёска
Несвіло вёска
Няневічы вёска
Покры вёска
Сасноўка пасёлак
Сколдычы вёска
Смуга вёска
Холмічы вёска
Чарнакі вёска
Чарнаўчыцы аграгарадок

У 1976 годзе скасавана вёска Стоўпы (злілася з вёскай Смуга)[5].

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4582 чалавекі[6], з іх 81,4 % — беларусы, 8,2 % — рускія, 6,7 % — украінцы, 2,5 % — палякі[7]; паводле перапісу 2019 года — 5237 чалавек[8].

Эканоміка

правіць
  • МТФ «Чарнаўчыцы»[9]

Зноскі

  1. Решение Исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 3 июня 1957 г. № 344 О частичном изменении в административно-территориальном делении сельских Советов Брестского и Пинского районов и Домачевского поселкового Совета Брестского района
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 17. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 ліпеня 1976 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  9. Фотохроника Беларуси Архівавана 5 сакавіка 2016.

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.