Чарнушка эфіопка (Erebia aethiops) — матыль падсямейства аксамітніц (Satyrinae).
Размах крылаў 38-45 мм. Агульны тон афарбоўкі цёмна-карычневы, зверху на крылах рыжыя плямкі з чорнымі вочкамі і белымі «зрэнкамі». Колькасць вочак непастаянная: на пярэднім крыле 3-5, на заднім 3-4. Ніз пярэдняга крыла падобны да верху, а задняга — святлейшы, з чаргаваннем цёмных і светлых шырокіх перавязяў, вочкі выражаны слаба.
-
Erebia aethiops ♂
-
Erebia aethiops ♂ △
-
Erebia aethiops ♀
-
Erebia aethiops ♀ △
Еўразія. У Прыбалтыцы рэдкі і лакальны. У Беларусі адзначаны ў Белавежскай пушчы, у наваколлі Жодзіна, у Навагрудскім раёне без дакладнай даты і месца адлову.
Жыве ў старых хвойных лясах і барах.
Від аселы. Дае 1 пакаленне за год. Лёт матылёў у ліпені — пачатку жніўня на палянах, узлесках і пад полагам лесу. Кармавыя расліны вусеняў — дзікарослыя злакі (метлюжок, купкоўка, мятліца). Зімуюць вусені.
Зноскі
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5