Чарніца (рака)
Чарні́ца — рака ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі і Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Лучоса.
Чарніца | |
---|---|
руск. Черница | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 74 км |
Басейн | 775 км² |
Расход вады | 5 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 55°08′16″ пн. ш. 31°00′40″ у. д.HGЯO |
Вусце | Лучоса |
• Вышыня | 154,1[1] м |
• Каардынаты | 54°50′45,43″ пн. ш. 30°34′07,73″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Лучоса → Заходняя Дзвіна → Рыжскі заліў |
Краіны | |
Даўжыня ракі складае 74 км, у тым ліку, у межах Беларусі 60 км. Плошча вадазбору 775 км², сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Вадазбор у межах Віцебскага ўзвышша. Густата рачной сеткі 0,48 км/км². Выток Чарніцы знаходзіцца ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці за 1 км на поўдзень ад вёскі Волкі[2] (руск.: Волки).
Даліна Чарніцы ў вярхоўі слабавыразная, ніжэй трапецападобная. Шырыня даліны ад 100 да 400 метраў. Пойма ракі пераважна двухбаковая, шырынёй 100—300 м. Рэчышча шырынёй 5—10 метраў, слабазвілістае. Берагі вышынёй 1—1,5 м у верхнім, 2—3 м у сярэднім і да 7—9 метраў у ніжнім цячэнні.
Асноўныя прытокі: Ціхута, Заальшанка, Мошна. На рацэ вадасховішча і Дабрамыслінская ГЭС. Таксама рака выкарыстоўваецца ў якасці прыёмніка меліярацыйных сістэм.
Уздоўж ракі знаходзяцца вёскі Дуброўка, Дразды, Пушкі, Дабрамыслі і інш.
Зноскі
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия (руск.) / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.
- Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.