Чаротніца трыснёгападобная

від раслін

Чаро́тніца трыснёгападобная[3] (Phalaris arundinacea) — від кветкавых раслін роду Канарэечнік (Phalaris) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Чаротніца трыснёгападобная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phalaris arundinacea L., Sp. Pl. 1: 55 (1753)

Сінонімы
Phalaroides arundinacea (L.) Rauschert

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41335
NCBI  96050
EOL  1114732
GRIN  t:27512
IPNI  415571-1
TPL  kew-433393

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 0,5—2,5[3] м з доўгім паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастойнае. Лісце чаргаванае, сядзячае, простае, суцэльнае, шырокалінейнае, з гладкім краем, завостранай верхавінкай і з язычком, шурпатае па краі і знізу. Суквецце — мяцёлка даўжынёй да 20 см, зеленаватага або бледна-фіялетавага колеру, палевая ў цяністых месцах. Кветкавыя каласкі маюць даўжыню 3,5—6[3] мм і складаюцца з трох кветак. Плод — зярняўка.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі ўмераных абласцей Еўразіі, Паўночнай Амерыкі, Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Егіпет, Туніс) і востраве Мадэйра[4]. Натуралізавалася ў іншых рэгіёнах (Паўднёвая Афрыка, Аўстралія, Новая Зеландыя, Паўднёвая Амерыка, Мексіка, Гавайскія астравы і інш.)[4].

Святлолюбівая расліна, добра пераносіць цень[5]. Мезафіт, гіграфіт і эўтроф[5]. Марозаўстойлівая расліна, добра пераносіць доўгае затапленне[3]. Расце на вільготных і забалочаных лугах, балотах, узлесках вільготных лясоў, у пойменных і прыбярэжных хмызняках, камяністых россыпах, па берагах вадаёмаў, на пустках, аблогах, у парках, садах, агародах. Цвіце ў чэрвені[3].

Гаспадарчае значэнне правіць

Вырошчваецца ў якасці кармавой расліны (да цвіцення[3]). Разнавіднасць з бела-паласатым лісцем, вядомая пад назвай «шаўковая трава», — дэкаратыўная расліна[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б в г д е ё Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  4. а б Taxon: Phalaris arundinacea L. Архівавана 27 чэрвеня 2020. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
  5. а б Двукисточник тростниковидный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць