Чароўная гарэзніца
«Чароўная гарэзніца» (фр.: La Belle Noiseuse) — мастацкі фільм 1991 года рэжысёра Жака Рывета. Галоўныя ролі выканалі Мішэль Пікалі, Джэйн Біркін, Эмануэль Беар[6].
Чароўная гарэзніца![]() | |
---|---|
фр.: La Belle Noiseuse | |
![]() | |
Жанр | драматычны фільм[2][4] і экранізацыя літаратурнага твору[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Працягласць | 236 хв. |
Зборы | 403 056 $[5] |
Краіна | |
Мова | англійская і французская |
Год | 14 мая 1991[1], 4 верасня 1991[2] і 9 студзеня 1992[3] |
IMDb | ID 0101428 |
Сюжэт
правіцьПажылы мастак Эдуард Фрэнхофер (Мішэль Пікалі) дзесяць гадоў таму пачаў пісаць карціну «Чароўная гарэзніца», аднак пасля жаніцьбы з натуршчыцай Ліз (Джэйн Біркін) мастак упаў у зацяжны творчы крызіс і закінуў працу. Калі да мастака прыязджае яго малады калега Нікаля (Давід Бурштэйн) са сваёй юнай сяброўкай Марыянай (Эмануэль Беар), натхнёны яе прыгажосцю Эдуард вырашае завяршыць распачатую карціну. Марыяна пачынае хадзіць у студыю пазіраваць. Эдуард не лічыцца з камфортам натуршчыцы і ставіць яе ў самыя незвычайныя ды нязручныя позы, часам між імі адбываюцца размовы і нават спрэчкі. Неўзабаве пачынае нараджацца шэдэўр. За час працы над карцінай Марыяна мяняецца, нібы адкрываючы ў сабе нешта новае. Яна прымае рашэнне разарваць свае адносіны з Нікаля, які яе раўнуе. Мукі нараджэння шэдэўра таксама атручваюць адносіны Фрэнхофера з жонкай. Мастак прымае рашэнне замураваць карціну ўнутры сцяны сваёй студыі.
Акцёрскі склад
правіць- Мішэль Пікалі — Эдуард Фрэнхофер, мастак
- Джэйн Біркін — Ліз, яго жонка
- Эмануэль Беар — Марыяна
Крытыка
правіцьВядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс у свой спіс «Выдатных фільмаў»[7].
Узнагароды
правіцьПаводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 6 кінаўзнагародамі і яшчэ 7 намінацыямі[8].
Зноскі
правіць- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
- ↑ а б в http://www.imdb.com/title/tt0101428/ Праверана 8 красавіка 2016.
- ↑ Lexicon of international films — Zweitausendeins.
- ↑ а б в http://www.filmaffinity.com/en/film799384.html Праверана 8 красавіка 2016.
- ↑ Box Office Mojo — 1999. Праверана 25 чэрвеня 2022.
- ↑ La Belle Noiseuse (1991) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 25 ліпеня 2021.
- ↑ Roger Ebert.. An artist reawakens because of his obnoxious Muse (англ.). Сайт Роджэра Эберта (12 красавіка 2009). Праверана 25 ліпеня 2021.
- ↑ La Belle Noiseuse — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 25 ліпеня 2021.
Спасылкі
правіць- Чароўная гарэзніца на сайце «Internet Movie Database» (англ.)