Чарсцвяцкае

возера ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Чарсцвяты)

Чарсцвя́цкае возера, Чарсцвяты — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дзіва, за 15 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Слабада. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр.

Чарсцвяцкае возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 129,3[1] м
Даўжыня 6,9 км
Шырыня 2,5 км
Плошча 9,35 км²
Аб’ём 0,0207 км³
Даўжыня берагавой лініі 19,2 км
Найбольшая глыбіня 4,3 м
Гідралогія
Салёнасць 0,3 ‰
Празрыстасць 0,8 м
Басейн
Плошча вадазбору 152 км²
Упадаюць Выдрыца
Выцякаюць Гарбаціца
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Чарсцвяцкае возера (Беларусь)
Чарсцвяцкае возера
Чарсцвяцкае возера
Чарсцвяцкае возера (Віцебская вобласць)
Чарсцвяцкае возера
Чарсцвяцкае возера
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча паверхні 9,35 км². Найбольшая глыбіня 4,3 м. Даўжыня 6,9 км, найбольшая шырыня 2,5 км. Плошча вадазбору 125 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 5—10 м, на поўдні і захадзе 10—18 м. Берагі нізкія, паступова пераходзяць у вузкую забалочаную пойму. Дно да глыбіні 0,5—1 м, пясчанае, ніжэй выслана сапрапелем. Глыбіні да 2 м займаюць 49 % плошчы возера. Ёсць 8 астравоў агульнай плошчай 0,8 км² (буйнейшыя з іх — Хутар, Вялежжа, Казлячы).
Возера эўтрофнае, праточнае. Упадае рака Выдрыца і 3 ручаі, выцякае ручай Гарбаціца[1] ў возера Павульскае. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 200 м.

Уздоўж берагоў возера вёскі Слабада, Карачына, Наваселле, Славені.

Зноскі

  1. а б Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 54. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.

Літаратура правіць

  • Чарсцвяцкае возера // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1. - С. 395.
  • Чарсцвяцкае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 327. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыб (руск.)олова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29, 54. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)
  • Ліст карты N-35-34. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)

Спасылкі правіць