Чартапалох

род раслін

Чартапало́х[3][4] (Carduus) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Чартапалох

Чартапалох кучаравы (Carduus crispus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Carduus L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35783
NCBI  92905
EOL  59551
IPNI  8095-1
FW  251998

Батанічнае апісанне правіць

Двухгадовыя і шматгадовыя калючыя травяністыя расліны вышынёю 0,3—2 м. Сцябло часцей з калюча-эубчастымі крыльцамі. Лісце чаргаванае, па краі з доўгімі калючкамі. Суквецці — кошыкі, адзіночныя або па 2—3 разам, агульная абгортка з чарапіцападобна размешчаных шыпаватых лісцікаў. Кветкі двухполыя, звычайна пурпурныя, ад 10—12 да 100 ў кошыку. Вяночак трубчаста-бакальчаты, часцей няправільна рассечаны. Плод — сямянка, гладкая, з чубком з простых зрослых каля асновы ў кольца валаскоў, якія лёгка ападаюць.

 
Чартапалох паніклы (Carduus nutans). Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Пашырэнне правіць

Адрозніваецца каля 120 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы, заносныя — у Амерыцы, Аўстраліі. На тэрыторыі Беларусі 5 відаў чартапалоха: дробнагаловы (Carduus pycnocephalus), калючы (Carduus acanthoides), кучаравы (Carduus crispus) (народныя назвы бадзюлі, растроп, дзядоўнік), паніклы (Carduus nutans), кручочкавы (Carduus uncinatus). Трапляюцца па берагах рэк і ручаёў, у хмызняках, пасевах, каля жылля, на сметніках.

Значэнне правіць

Пустазелле. Меданосныя, алейныя, дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 31. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць