Чарцёж места Віцебска 1664 года

(Пасля перасылкі з Чарцёж горада Віцебска)

Чарцёж места Віцебска 1664 года — дакумент па гісторыі сярэдневяковага Віцебска, захоўваецца ў фондах Расійскага дзяржаўнага архіва старажытных актаў. Выяўлены даследчыкам гісторыі Віцебшчыны А. П. Сапуновым сярод фондаў былога Маскоўскага архіва Міністэрства замежных спраў.

Чарцёж горада Віцебска, 1664 г.

Апісанне правіць

«Чарцёж» выкананы пяром на некалькіх склееных і месцамі падклееных лістах шэра-жоўтай паперы; рэкі Дзвіна і Віцьба размаляваны сіняватай фарбай, а ўзгоркі і яры жоўта-зялёнай. Надпісы зроблены кінаварам. Даўжыня «Чарцяжу» складае 108 см, шырыня — 79 см. На дакуменце знаходзіцца надпіс: «РОГ (г.зн. 173 г. ці 1664 г.) ноября 15, таков чертёж к великому государю к Москве в розряд прислал из Витебска воевода князь Яков Волконского с витебским розсыкальщиком с Ларкою Быковым»[1].

Заўвагі правіць

  1. Абрамова, И. Чертеж Витебска. 17 век / И. Абрамава // Витебский курьер. — 1998. — 17 апр. — С. 3.