Чарэйскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Чарэ́йскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Чарэя.

Чарэйскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чашніцкі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Чарэя
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 8 красавіка 2004
Насельніцтва
  • 1 133 чал. (1999)
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чарэйскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чарэйскім раёне БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Болюта. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Чашніцкага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Чарэя. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Стражэвіцкага сельсавета[1]. 10 мая 1958 года ў склад Лукомльскага сельсавета пералічаны 6 населеных пунктаў (Багатыр, Вал, Дудары, Новыя Лаўкі, Старыя Лаўкі і Стражэвічы), у склад сельсавета са Старасельскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Бельнякі, Замачак і Сабалі)[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Бешанковіцкага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чашніцкага раёна. 7 чэрвеня 1966 года ў склад Слідчанскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бельнякі, Будзілава, Замачак, Мар’іна і Сабалі)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Чарэйскага сельсавета 8 населеных пунктаў[4]. 8 красавіка 2004 года Чарэйскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Лукомльскага сельсавета[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: вёскі Белая Царква, Болюта, Бярозкі, Гара, Канстанцінава, Навазёмава і Чарэя.

Крыніцы правіць

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 5.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142)
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 64. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.