Часлаў Сіповіч
Часлаў Сіповіч (25 лістапада (8 снежня) 1914, в. Дзедзінка, Браслаўскі павет — 4 кастрычніка 1981, Лондан; Псеўданімы: Васіль Друя (В. Д-я), А. Дзедзінка (А. Дз-ка), Крывічанін i інш.) — беларускі каталіцкі святар усходняга абраду, рэлігійны i культурна-грамадскі дзеяч; гісторык, культуролаг, пісьменнік, публіцыст i перакладчык.
Часлаў Сіповіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 25 лістапада (8 снежня) 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 кастрычніка 1981 (66 гадоў) |
Месца смерці |
|
Пахаванне | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік, каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп |
Мова твораў | беларуская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паходзіў з мнагадзетнай сялянскай сям'i беларусаў-католікаў Вінцука Сіповіча i Ядвігі Тычкі.
У навуцы
правіцьПачатковую адукацыю атрымаў дома. Вучыўся ў Друйскай гімназіі пры кляштары айцоў-марыянаў (з 1928). Пасля яе заканчэння вывучаў тэалогію i філасофію ў Віленскім універсітэце імя Стафана Баторыя, але не змог скончыць навучання з-за дзеянняў польскіх уладаў[1]. Працягваў навучанне[2] на тэалагічным факультэце папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта ў Рыме. Вучыўся ў папскім Усходнім інстытуце, дзе падрыхтаваў i абараніў (19.12.1942) доктарскую дысертацыю, прысвечаную мітрапаліту Ясону Смагажэўскаму.
Браў актыўны ўдзел у арганізацыі i дзейнасці Англа-беларускага таварыства. Выступаў з рэфератамі гісторыка-культуралагічнага характару на курсах беларусазнаўства. Член рэдкалегіі навуковага часопіса «The Journal of Byelorussian Studies».
У царкве
правіцьМанах-марыянін, тытулярны біскуп марыяметанскі, апостальскі візітатар беларусаў-католікаў у эміграцыі. Доктар багаслоўскіх навук (1942), адзін з беларускіх тэарэтыкаў i прапаведнікаў экуменізму.
Каля 1933—1934 уступіў у навіцыят; прыняў часовы манаскі зарок (1934). Пасвечаны ў святары ў Рыме 16 чэрвеня 1940 г.[3] Адначасова з навучаннем ва Усходнім інстытуце, выконваў абавязкі сакратара генеральнага кіраўніцтва ордэна айцоў марыянаў. Рэктар Беларускай каталіцкай місіі ўсходняга абраду ў Вялікабрытаніі (1947)[4]. Працаваў у Каардынацыйным камітэце па справах апекі (1949—1960). Удзельнік Другога Ватыканскага сабора (1962—1965), быў там абраны ў камісію па справах Усходніх Цэркваў. Генерал ордэна айцоў марыянаў у Рыме (1963—1969). Ганаровы віцэ-прэзідэнт Таварыства Яна Златавуста ў Лондане[5].
У грамадскім жыцці
правіцьЧлен Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі. У складзе ініцыятыўнай групы беларускіх духоўных i свецкіх дзеячаў (П. Татарыновіч, Л. Гарошка, Л. Рыдлеўскі) хадайнічаў перад папам Піем XII аб адкрыцці Беларускай секцыі Ватыканскага радыё. Адзін з арганізатараў Беларускай школы Св. Кірылы Тураўскага i інтэрната пры Лонданскім доме марыянаў (1961). Iніцыятар i заснавальнік Беларускага дома айцоў марыянаў у Лондане. У жніўні 1965 абраны сябрам Управы беларускага адукацыйнага i дапамогавага фонду ў ЗША. Iніцыятар адкрыцця i заснавальнік Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны (май 1971). Удзельнічаў у з’ездах беларускіх каталіцкіх святароў у эміграцыі (1961, 1972). Актыўна супрацоўнічаў з беларускімі эмігранцкімі перыядычнымі выданнямі («Беларус», «Бацькаўшчына», «Божым шляхам»). Публікаваў артыкулы рэлігійнай i культурна-грамадскай праблематыкі ў англамоўных выданнях. У перыядычным друку выступаў пад псеўданімамі.
Зноскі
- ↑ Паводле загаду польскіх уладаў быў, разам з іншымі студэнтамі, выселены з Друйскага кляштара (9.7.1938), і не змог працягваць навучання ва ўніверсітэце, бо вяртацца ў Вільню яму не дазволілі польскія ўлады.
- ↑ Па прапанове вышэйшых духоўных улад ордэна марыянаў.
- ↑ Надсан А. Біскуп Чэслаў Сіповіч: сьвятар і беларус. - Мн.: БелФранс, 2004. - 57 с.
- ↑ Пастановай Кангрэгацыі па справах Усходняй царквы.
- ↑ Брытанская арганізацыя, створаная ў 1965 г. з мэтай пашырэння ў англамоўным свеце ведаў пра ўсходняе хрысціянства.
Літаратура
правіць- Гарбінскі Ю. Беларускія рэлігійныя дзеячы XX стагоддзя. — Мінск-Мюнхен, 1999.
- Бацькаўшчына (Мюнхен). 1960. № 125.
- Надсан А. Біскуп Чэслаў Сіповіч: сьвятар і беларус. — Мн., 2004. Архівавана 21 красавіка 2021.
- The Journal of Byelorussian Studies (Лондан). 1981. Kн. 5. № 1.