Адкрыць галоўнае меню

Чацвёрты Латэра́нскі сабор (па ліку Каталіцкай царквы — XII Сусветны сабор) адбыўся ў 1215 годзе [1]. На гэтым саборы было прынята рашэнне, што члены царквы павінны ў абавязковым парадку разоў у год спавядацца. Той, хто хоць бы раз у год не прыйшоў на споведзь да святара, выганяўся з царквы, і яму адмаўлялі ў праве быць пахаваным па хрысціянскім абрадзе.

Чацвёрты Латэранскі сабор
Дата 1215
Прызнаецца Каталіцтва
Папярэдні Сабор Трэці Латэранскі сабор
Наступны Сабор Першы Ліёнскі сабор
Скліканы Інакенціем III
Пад старшынствам Інакенція III
Храналагічны спіс Сусветных сабораў

Былі афіцыйна зацверджаны Папам Інакенціем III манаскія ордэны дамініканцаў і францысканцаў з мэтай барацьбы з ерасямі. Таксама былі прыняты рашэнні пра асуджэнне альбігойцаў, вальдэнсаў і санкцыянавана інквізіцыя [1]. Таксама быў прыняты забарона для духавенства ўдзельнічаць у судовых ардаліях. Фактычна гэта прывяло да знікнення ардалій з практыкі судаводства.

Зноскі

ЛітаратураПравіць