Чачэнцы
Чачэнцы (саманазва Noxçi (Нохчы)) — каўказскі народ усходне-горскай групы, які займаў да Каўказскай вайны тэрыторыю паміж рэкамі Сулак і Сунжа і Каўказскім хрыбтом.
Чачэнцы | |
![]() | |
Агульная колькасць | 1 700 000 |
---|---|
Рэгіёны пражывання | ![]() * Чачня: 1 456 792 * Дагестан: 99 320 * Інгушэція: 12 2405 ![]() |
Мова | чачэнская |
Рэлігія | іслам |
Блізкія этнічныя групы | інгушы |
Існуе некалькі версій паходжання саманазвы чачэнцаў, сярод іх: ад вёскі Нахш, рэшткі якой можна знайсці ў гарах; ад слова nexça, што значыць «авечы сыр»; ад слова nox — рала. Некаторыя выводзяць этнонім ад імя Біблейскага патрыярха Ноя (па-чачэнску Nox). Еўрапейская назва «чачэнцы» паходзіць ад аулу Чачэн, каля якога рускія ўпершыню сустрэліся з плямёнамі нохчый падчас Персідскага паходу 1722—1723 гадоў.
Краіны пражывання Правіць
У цяперашні час пражываюць на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі (у тым ліку ў Чачні 1,300,000 чал., у Дагестане — 97,000, у Інгушэтыі — 97,000, у Паўночнай Асеціі — 5,000, у Кабардзіна-Балкарыі — 5,000, Краснадарскім краі — 3,000 і інш., асабліва ў Маскве), Турцыі (больш за 100,000), Іарданіі (90,000), Казахстане (75,000), Саудаўская Аравія (60,000), Сірыі (больш за 50,000), Грузіі (40,000), Азербайджане (10,000), у краінах Еўропы. Ёсць самым шматлікім з паўночна-каўказскіх народаў.
66 % чачэнцаў пражываюць у сельскай мясцовасці і толькі 33 % у гарадах.
У 1944 амаль усе чачэнцы былі выселеныя ў Казахстан і Кыргызстан (гл. Дэпартацыя чачэнцаў і інгушаў).
Мова і рэлігія Правіць
Чачэнская мова адносіцца да нахскай групы моў ібера-каўказскай сям’і. Дадзеныя лінгвістыкі ўсталёўваюць сваяцтва нахскіх моў з старажытнымі хурыта-урарцкімі мовамі. Разам з інгушамі, кістынцамі і бацбійцамі чачэнцы складаюць нахскую этнічную групу (саманазва — вайнахі).
Вернікі чачэнцы — мусульмане-суніты, у асноўным належаць да суфійскіх тарыкатаў Накшбандыя і Кадырыя. Яшчэ ў XVI ст. было шырока распаўсюджана праваслаўе.
Традыцыйныя заняткі Правіць
Традацыйным заняткам раўнінных чачэнцаў было земляробства. Збольшага сеялі пшаніцу, проса і ячмень. У гарах пераважала жывёлагадоўля. Асноўным транспартам у гарах была запрэжаная валамі арба з двума невялікімі драўлянымі коламі, па бездаражы выкарыстоўвалі санкі. Сярод рамёстваў былі распаўсюджаныя гарбарства, апрацоўка металаў, камню, дрэва, ганчарства.
Кухня Правіць
Улюбёная народная страва — звараныя ў булёне галушкі з кукурузнай мукі — галнаш; да сталу іх падаюць з кавалкамі адварнога мяса і тоўчанага часнаку. З пшанічнай ці ячменнай мукі пякуць пірагі з начыннем з сыру, бульбы ці гарбузоў. Звычайныя стравы ўлетку — сыр, тварог, кіслае малако.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чачэнцы