Чашніцкая партызанская брыгада «Дубава»

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Чашніцкая партызанская брыгада «Дубава»партызанская брыгада, створаная 28 жніўня 1942 года на базе вылучанага з брыгады «Смерць фашызму» (пазней імя В. І. Чапаева) 9-га (камандзір Ф. Ф. Дуброўскі і асобнага 68-га (камандзір У. Е. Лабанок) атрадаў, якія дзейнічалі з красавіка 1942 года ў Лепельскім, Ушацкім і Чашніцкім раёнах. Брыгада дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Ушацкага, Лепельскага, Чашніцкага, Бешанковіцкага, Халопеніцкага і Бягомльскага раёнаў. 28 чэрвеня 1944 года брыгада (1808 партызан, 15 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады Дуброўскаму і камісару брыгады Лабанку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Чашніцкая партызанская брыгада «Дубава»
Гады існавання 1942—1944
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Колькасць 1808 партызан (28.6.1944)
Дыслакацыя Ушацкі, Лепельскі, Чашнцкі, Бешанковіцкі, Халопеніцкі, Бягомльскі раёны
Войны Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Ф. Ф. Дуброўскі (Дубаў)

Склад правіць

У ліпені 1943 года частка атрадаў брыгады [3-і, 4-ы, 8-ы, 9-ы, 13-ы і частка артылерыйскага дывізіёна] былі вылучаны для арганізацыі Лепельскай партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна. На дату злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:

  • 1-ы атрад;
  • 2-і атрад;
  • 3-і атрад імя Дзідзенкі[1];
  • 4-ы атрад;
  • 5-ы атрад;
  • 6-ы атрад імя Вітко[2];
  • 7-ы атрад;
  • 8-ы атрад;
  • 9-ы атрад;
  • 10-ы атрад;
  • 11-ы атрад;
  • 12-ы атрад;
  • 13-ы атрад;
  • 14-ы атрад;
  • 15-ы атрад.

Камандаванне правіць

Камандзір правіць

Камісары правіць

Начальнікі штаба правіць

  • С. Я. Барадаўкін;
  • П. К. Шарко

Гісторыя правіць

Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках ПолацкМаладзечна, ОршаЛепель. У час аперацыі «Канцэрт» падарвалі каля 2 тысяч рэек. Вялі баі па вызваленню тэрыторыі Лепельскага, Чашніцкага, Ушацкага раёнаў. У верасні 1942 года правялі некалькі наступальных аперацый на гарнізоны ў Ушачах, што прымусіла гітлераўцаў пакінуць гарадскі пасёлак. У студзені 1943 года вялі баі за вёску Пышна, у сакавіку разбілі гарнізон на станцыі Чашнікі, у красавіку нанеслі адначасовы ўдар па нямецкіх гарнізонах у вёсках Забалацце, Студзёнка, Юркоўшчына Лепельскага раёна. У ліпені 1943 года разбілі гарнізоны ў вёсках Цяпіна, Варкі, Залессе Чашніцкага раёна. У кастрычніку 1943 разам з Лепельскай брыгадай імя Сталіна ўдзельнічалі ў штурме гарнізона ў Лепелі. У маі — чэрвені 1943 года падчас нямецкіх карных экспедыцый удзельнічалі ў баях у раёне вёсак ПышнаТартакЛагіЗаазер’е. У маі — чэрвені 1944 года ўтрымлівалі лінію абароны каля вёсак Валова ГараДомжарыцыСаўскі Бор Лепельскага і Бягомльскага раёнаў; прарвалі блакаду ў раёне вёсак МакаўеМажніцы Бягомльскага раёна. У чэрвені 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі наносілі ўдары па праціўніку ў раёне ЧашнікіЛукомль.

Памяць правіць

У 1965 годзе ў вёсцы Антунова Ушацкага раёна быў устаноўлены мемарыяльны знак, у 1967 годзе каля вёскі Бароўка 2 Лепельскага раёна была пастаўлена стэла, у 1971 годзе каля вёскі Завыдрына Ушацкага раёна — стэла, у 1974 годзе ў вёсцы Пышна Лепельскага раёна ўстаноўлена мемарыяльная дошка, у 1975 годзе ў вёсцы Забор'е Чашніцкага раёна — мемарыяльная дошка.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. камандзір атрада М. М. Дзідзенка, загінуў
  2. камандзір атрада В. Ф. Вітко, загінуў

Літаратура правіць