Чжа́а Сіньту́н (кіт.: 赵心童; 3 красавіка 1997, Сіянь, Кітай) — кітайскі прафесійны гулец у снукер. Удзельнік 1/8 фіналу International Championship 2013 года, Усі Класік 2014 года, Шанхай Мастэрс 2014 года і German Masters 2017.

Чжаа Сіньтун
Снукер
Снукер

кіт.: 赵心童
Фота
 
Дата нараджэння: 3 красавіка 1997(1997-04-03) (27 гадоў)
Месца нараджэння: Сіянь, Правінцыя Шэньсі, Кітай
Грамадзянства:  Кітай
Вядучая рука: левая
Прафесійная кар’ера: 2016–...
Найвышэйшы рэйтынг: 85 (31.10.201620.11.2016
05.12.2016—...)
Цяперашні рэйтынг: 85 (5 снежня 2016)
Прызавыя грошы: > £55,000
Найвышэйшая серыя: 142
(2 разы: International Championship 2015,
Адкрыты чэмпіянат Гібралтара 2015)
Колькасць соценных серый: 19
Лепшы рэйтынгавы вынік: 1/8 фіналу
(International Championship 2013,
Усі Класік 2014,
Шанхай Мастэрс 2014
German Masters 2017)
Перамогі на турнірах
Чэмпіянат свету: 1/40 фіналу (кв.) (2016)

Упершыню ўдзельнічаў на прафесійным турнірыў 2012 годзе ў 15-гадовым узросце на азіяцкім турніры серыі Players Tour Championship у Чжанцзягане і здолеў дайсці да 1/8 фіналу, перамогшы ў трох паядынках. У тым жа сезоне атрымліваў уайлдкард на чатыры рэйтынгавыя турніры ў Кітаі і тройчы выйграваў стартавыя паядынкі і даходзіў да 1/16 фіналу. У 2013 годзе дайшоў да фіналу чэмпіянату свету сярод аматараў, дзякуючы якому мог атрымаць прафесійны статус, але саступіў Чжоу Юэлуну. Апроч таго, у сезоне 2013/2014 упершыню дайшоў да 1/8 фіналу рэйтынгавага турніру на International Championship, а ў наступным сезоне яшчэ двойчы даходзіў да гэтай стадыі на Усі Класік і Шанхай Мастэрс, пасля чаго ў 2015 годзе быў блізкі да траплення ў мэйн-тур, але саступіў у апошнім паядынку Q-School. Тым не менш, высокае месца ў рэйтынгу аматараў дазволіла Чжаа прымаць удзел у многіх рэйтынгавых спаборніцтвах сезона 2015/2016 і ўпершыню гуляць у кваліфікацыі да чэмпіянату свету. У 2015 годзе ў другі раз дайшоў да фіналу аматарскага чэмпіянату свету і саступіў Панкаю Адвані, аднак, паколькі той адмовіўся ад месца ў мэйн-туры, атрымаў прафесійны статус на два гады з сезона 2016/2017 ва ўзросце 19 гадоў.

Выступы на прафесійных снукерных турнірах

правіць
Турнір 2012/
2013
2013/
2014
2014/
2015
2015/
2016
2016/
2017
Рэйтынг[вт 1] [вт 2] [вт 2] [вт 2] [вт 2] [вт 3]
Рэйтынгавыя турніры П:П[вт 4]
Рыга Мастэрс НП НРТ 1/16 1:1
Адкрыты чэмпіянат Індыі НП НП 1/32 1:1
World Open 1/16 УКР НП 1/64 1:2
Пол Хантэр Класік НРТ 1/32 1:1
Шанхай Мастэрс УКР УКР 1/8 1/32 2:3
Еўрапейскі Мастэрс НП 1/32 0:0
Адкрыты чэмпіянат Англіі НП 1/32 1:1
International Championship 1/16 1/8 1/16 1/32 1/32 6:5
Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі НП 1/64 0:1
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 1/64 1/32 1:2
German Masters 1/16 0:1
Адкрыты чэмпіянат Уэльса 1/64 0:1
Адкрыты чэмпіянат Кітая 1/16 1/32 1/32 1/64 3:3
Чэмпіянат свету 1/40 0:0
Статыстыка выступаў на рэйтынгавых турнірах Вынік
Колькасць згуляных турніраў[вт 5] 4 5 4 4 7 24
Колькасць тытулаў 0 0 0 0 0 0
Колькасць выхадаў у фінал 0 0 0 0 0 0
Перамогі – Паразы[вт 4] 3:4 4:5 8:4 0:4 5:7 20:24
Былыя рэйтынгавыя турніры П:П[вт 4]
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі 1/32 НП 0:0
Усі Класік УКР 1/8 НП 3:2



  1. Паказаны рэйтынг у пачатку сезона.
  2. а б в г Не з'яўляўся ўдзельнікам мэйн-тура.
  3. Пачаткоўцы мэйн-тура не маюць рэйтынгу.
  4. а б в Лічацца толькі матчы, згуляныя ў асноўных стадыях турніраў (кваліфікацыйныя матчы не ўваходзяць у статыстыку).
  5. Лічыцца колькасць турніраў, дзе гулец выступаў у асноўнай стадыі (турніры, дзе гулец прайграў у кваліфікацыі не ўваходзяць у статыстыку)

Спасылкі

правіць