Чжан Ітан (кіт. спр. 张益唐, піньінь Zhāng Yìtáng; нар. 1955) — амерыканскі матэматык кітайскага паходжання, які працуе ў галіне тэорыі лікаў.

Чжан Ітан
张益唐
Дата нараджэння 1955
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера тэорыя лікаў
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Мо Цзун Цзянь[de][1]
Узнагароды
Сайт math.ucsb.edu/people/yit…
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 2013 годзе Чжан адправіў у часопіс «Annals of Mathematics» артыкул, у якім даказвалася, што існуе бесканечна многа пар паслядоўных простых лікаў з рознасцю[en] не больш за 70 мільёнаў[2]. Гэты доказ можа разглядацца як рашэнне аслабленага варыянта задачы аб простых ліках-блізнятах[en]. Артыкул Чжана прайшоў рэцэнзаванне і быў прыняты ў друк[3][4].

Адукацыя

правіць

У 1978 годзе Чжан паступіў у Пекінскі ўніверсітэт і закончыў яго ў 1982-м, атрымаўшы ступень бакалаўра па матэматыцы. Пасля заканчэння магістратуры ў 1985 годзе Чжан паступіў у аспірантуру ўніверсітэта Пердзью. У снежні 1991 года ён абараніў дысертацыю на ступень доктара філасофіі[5].

Кар’ера

правіць

Дысертацыя Чжана была прысвечана праблеме якабіяна[en]. Пасля заканчэння аспірантуры ў Чжана былі праблемы з пошукам працы ў навуковай сферы. Яму даводзілася працаваць бухгалтарам, у матэлях, у рэстаранах і г. д. У рэшце рэшт яму ўдалося атрымаць пасаду лектара ва ўніверсітэце Нью-Хэмпшыра[6]. У 2013 годзе ён быў узнагароджаны прэміяй Астроўскага[7], у 2014-м — преміяй Коўла па тэорыі лікаў[8][9], прэміяй Рольфа Шока па матэматыцы[10] і стаў лаўрэатам стыпендыі Мак-Артура[11]. Па стане на студзень 2014 года ён займае пасаду поўнага прафесара ва ўніверсітэце Нью-Хэмпшыра[12].

Зноскі

правіць
  1. Чжан Ітан (англ.) у праекце «Матэматычная генеалогія».
  2. McKee, Maggie (2013-05-14). "First proof that infinitely many prime numbers come in pairs". Nature(англ.). Праверана 2013-05-21.
  3. Zhang, Yitang. "Bounded gaps between primes". Annals of Mathematics(англ.). Princeton University and the Institute for Advanced Study. Праверана 2015-10-12.
  4. Андрей Коняев. Братишка, ты цел?. Lenta.ru. Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2013. Праверана 31 ліпеня 2017.
  5. Moh, Tzuong-Tsieng.. Zhang, Yitang’s life at Purdue (Jan. 1985-Dec, 1991) (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2021. Праверана 24 мая 2013.
  6. Klarreich, Erica. "Unknown Mathematician Proves Elusive Property of Prime Numbers". Wired. Праверана May 20, 2013.
  7. The 2013 Ostrowski Prize (англ.). Праверана 22 красавіка 2014.
  8. Yitang Zhang Receives 2014 AMS Cole Prize in Number Theory (англ.) (3 снежня 2013). Праверана 22 красавіка 2014.
  9. January 2014 AMS-MAA Prize booklet (англ.). Праверана 22 красавіка 2014.
  10. The 2014 Rolf Schock Prize (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2014. Праверана 22 красавіка 2014.
  11. Yitang Zhang — MacArthur Foundation
  12. January 2014 Prizes and Awards Booklet, p. 5