Чжу Юаньчжан
Чжу Юаньчжан (храмавае імя Тайцзу; 1328—98) — кітайскі імператар (1368—98), заснавальнік дынастыі Мін.
З сям'і арандатара. У юнацтве быў будыйскім манахам. У 1352 годзе у ходзе «Паўстання Чырвоных павязак» уступіў у атрад паўстанцаў супраць мангольскай дынастыі Юань, з 1356 года узначаліў увесь рух. Аб'яднаў пад сваёй уладай большасць зямель Кітая. У 1368 годзе абвясціў сябе імператарам новай дынастыі (Мін), яго войскі занялі горад Даду (Пекін) і зверглі дынастыю Юань.
Садзейнічаў аднаўленню эканомікі, найперш сельскай гаспадаркі, увёў фіксаваны зямельны падатак, аднавіў і пашырыў ірыгацыйную сетку, змагаўся са злоўжываннямі чыноўнікаў.
Зноскі
- ↑ Tsai S. H. Perpetual Happiness: The Ming Emperor Yongle — University of Washington Press. — P. 21. — ISBN 978-0-295-98109-3
- ↑ а б Chan D. B. Hongwu // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Tsai S. H. Perpetual Happiness: The Ming Emperor Yongle — University of Washington Press. — P. 57. — ISBN 978-0-295-98109-3
- ↑ а б в г д е ё China Biographical Database
- ↑ а б в г д Tsai S. H. Perpetual Happiness: The Ming Emperor Yongle — University of Washington Press. — P. 20. — ISBN 978-0-295-98109-3
- ↑ а б в г Tsai S. H. Perpetual Happiness: The Ming Emperor Yongle — University of Washington Press. — P. 55. — ISBN 978-0-295-98109-3
- ↑ Chan D. B. Hongwu // Encyclopædia Britannica Праверана 24 красавіка 2021.
Літаратура
правіць- Чжу Юаньчжан // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. С. 271.