Чля

возера ў Хабараўскім краі Расіі

Чля (руск.: Чля[1]) — прэснаводнае возера ў Мікалаеўскім раёне Хабараўскага края Расіі, у басейне ракі Амур.

Чля
руск.: Чля
Морфаметрыя
Даўжыня 23 км
Шырыня 8,5 км
Плошча 140 км²
Аб’ём 0,13 км³
Найбольшая глыбіня 2,6 м
Сярэдняя глыбіня 0,9 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснаводнае
Празрыстасць 0,4—0,8 м
Басейн
Плошча вадазбору 530 км²
Упадаюць Флоцкая, Гырман, Вялікі Мырчан, Джапі, Ул
Выцякаюць Глінская, Падгорная
Размяшчэнне
Краіна  Расія
Рэгіён Хабараўскі край
Чля (Расія)
Чля
Чля
Чля (Хабараўскі край)
Чля
Чля
Map
Ідэнтыфікатары
ДВР 20030900211118100002186
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча паверхні возера 140 км². Даўжыня 23[2] км, найбольшая шырыня 8,5[2] км. Найбольшая глыбіня 2,6 м, сярэдняя — 0,9[2] м. Аб’ём вады ў возеры 0,13[2] км³. Плошча вадазбору 530[2] км². Празрыстасць вады 0,4—0,8[2] м. Катлавіна возера тэктанічнага паходжання, на левабярэжжы Амура, каля яго вусця. Берагі абрывістыя, на паўднёвым захадзе нізкія і забалочаныя. Узровень вады ў возеры залежыць ад узроўню вады і прыліўных з’яў у Амуры. Прыліўныя ваганні дасягаюць 45[2] см. Замярзае Чля ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў канцы мая — пачатку чэрвеня.

У возера ўпадаюць 19[2] вадацёкаў, у тым ліку рэкі Флоцкая, Гырман, Вялікі Мырчан, Джапі, Ул. Пратокай Глінская Чля злучаецца з Амурам, і ракой Падгорная з возерам Арэль.

Каля паўночнага берага возера знаходзіцца сяло Чля. Суднаходства на адлегласці 23 км (на ўчастку ад сяла Чля да вытоку пратокі Члінская)[3].

Зноскі

  1. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 642. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
  2. а б в г д е ё ж Измайлова А. В. Чля // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  3. Озеро Чля // Государственный водный реестр РФ (руск.)

Літаратура правіць

  • Чля // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 642. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
  • Чля (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі

Спасылкі правіць