Чон Ду Хван
Чон Ду Хван (전두환; 18 студзеня 1931, прав. Кёнсан-Намдо, Японская Карэя — 23 лістапада 2021) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэспублікі Карэя. Генерал (1978).
Чон Ду Хван | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
кар.: 전두환 | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Pak Choong-hoon[d] | ||||||
Пераемнік | Чон Ду Хван | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Чон Ду Хван | ||||||
Пераемнік | Ро Дэ У | ||||||
Нараджэнне |
6 сакавіка 1931[1]
|
||||||
Смерць |
23 лістапада 2021 (90 гадоў) |
||||||
Бацька | Chun Sang-woo[d] | ||||||
Жонка | Лі Сунджа | ||||||
Дзеці | Чон Джэгук[d], Чон Джэён[d] і Чон Джэман[d] | ||||||
Веравызнанне | будызм | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Род войскаў | Republic of Korea Army[d] | ||||||
Званне | генерал | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 18 студзеня 1931 года.
Скончыў Карэйскую ваенную акадэмію (1955), служыў у арміі. Камандаваў паўднёвакарэйскімі войскамі ў Паўднёвым В’етнаме ў 1960-я гады. Кіраваў расследаваннем забойства прэзідэнта Пак Чжон Хі (26.10.1979), што выкарыстаў для расправы з палітычнымі канкурэнтамі. У маі 1980 года ўзначаліў дзяржаўны пераварот, жорстка падавіў народнае паўстанне ў г. Кванджу. У жніўні 1980 года прымусіў парламент выбраць сябе прэзідэнтам Рэспублікі Карэя (1980—88). Працягваў эканамічную палітыку Пак Чжон Хі, якая спрыяла хуткаму росту эканомікі, паступова змякчаў паліцэйскі рэжым. 3 1988 года ў адстаўцы. У 1995 годзе арыштаваны і прыгавораны да смяротнага пакарання (заменена пажыццёвым зняволеннем) за масавыя забойствы ў г. Кванджу ў 1980 і карупцыю ў час яго прэзідэнцтва. Памілаваны ў 1998 годзе.
Памёр 23 лістапада 2021 года[3].
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чон Ду Хван
- Старонка Чон Ду Хвана на афіцыйным сайце прэзідэнта Паўднёвай Карэі Архівавана 27 верасня 2007. (англ.)