Чорная біжутэрыя

Чорная біжутэрыя (польск.: Czarna biżuteria) — біжутэрыя чорнага колеру, якая на землях былой Рэчы Паспалітай мела сімвалічны характар, які не мае ні ў адным іншым краі. Напярэдадні паўстання 1863—1864 гадоў насілася як патрыятычная біжутэрыя. Пасля паражэння паўстання была выказам нацыянальнай жалобы. Захоўвала такое значэнне і выкарыстоўвалася ў розных формах да сучасных часоў. Выкарыстоўвалася адначасова як упрыгожанне адзення, як выраз патрыятызму і як сродак нацыянальнага паразумення[1].

Полька ў нацыянальнай жалобе на карціне Артура Гротгера «Развітанне з паўстанцам»

Біжутэрыя з 1861—1862 гадоў, якая напрыклад цяпер захоўваецца ў польскім Музеі Цыстэрсаў у Ваньхоцку (крыжыкі, пярсцёнкі, брошкі, спражкі, запанкі), выконвалася з танных матэрыялаў (арыгіналы з каштоўных металаў, часта перадаваліся на патрэбы паўстанцаў), як напрыклад патынізаванага да чорнага колеру (чарненне) жалеза, волаву, пляцёнак з чалавечых ці конскіх валасоў, дрэва. На ёй былі знакі, што сімвалізавалі вернасць Польшчы і ВКЛ: Арол і Пагоня, надпіс «Богу і Айчыне»[2]. Звычайна насілі крыжыкі з чугуну рознай велічыні, з датамі адбыўшыхся маніфестацыяў[3][4][5].

Зноскі

  1. Aniela Zinkiewicz-Ryndziewicz, Zygmunt Ryndziewicz: Biżuteria patriotyczna w zbiorach Muzeum Cystersów w Wąchocku, Polski Jubiler 3 (14)
  2. Biżuteria żałobna z powstania styczniowego, NID > Regiony > Wielkopolskie > Aktualności w regionie [on-line]. Narodowy Instytut Dziedzictwa, 2013-02-14
  3. Wiktor Krzysztof Cygan, Wiesław Jan Wysocki: W służbie Bogu i Ojczyźnie (I strona — ryngraf wrêczony Józefowi Pi³sudskiemu przez oficerów 1 Brygady Legionów w 1916 r.). Mińsk Mazowiecki — Warszawa: Oficyna Wydawnicza «Zbroja», Muzeum Historii Polskiego Ruchu Ludowego, O Muzeum Ziemi Miñskiej, 2012. ISBN 978-83-63164-16-4.
  4. Jerzy Zdrada: Biżuteria patriotyczna, Muzeum Historii Polski, 2013-02-25
  5. P. Bezak: Galeria Jednego Obiektu — biżuteria patriotyczna doby powstania styczniowego. W: Сайт Muzeum Więzienia Pawiak [on-line]. Muzeum Niepodległości.

Спасылкі правіць