Рэжым палкоўнікаў
Дагістарычная Грэцыя (да XXX ст. да н. э.) | |||
Эгейская культура (XXX—XII да н. э.) | |||
Заходнеанаталійская цывілізацыя | |||
Мінойская цывілізацыя | |||
Кікладская культура | |||
Эладская цывілізацыя | |||
Мікенская цывілізацыя | |||
Старажытная Грэцыя (XI — 146 да н. э.) | |||
Цёмныя стагоддзі (XI—IX) | |||
Архаічны перыяд (VIII—VI) | |||
Класічны перыяд (V—IV) | |||
Эліністычны перыяд (IV — 146) | |||
Грэцыя ў складзе Рымскай дзяржавы | |||
Рымская Грэцыя (146 да н. э. — 330 н. э.) | |||
Сярэднявечча і Новы час (330—1832) | |||
Візантыйская Грэцыя (330—1453) | |||
Франкакратыя (1204—1458) | |||
Асманская Грэцыя (1458—1832) | |||
Сучасная Грэцыя (пасля 1821) | |||
Вайна за незалежнасць (1821—1832) | |||
Каралеўства (1832—1924) | |||
Другая Рэспубліка (1924—1935) | |||
Рэжым 4 жніўня (1936—1941) | |||
Другая сусветная вайна (1941—1944) | |||
Грамадзянская вайна (1944—1949) | |||
Пасляваенны час (1950—1967) | |||
Рэжым палкоўнікаў (1967—1974) | |||
Трэцяя Рэспубліка (з 1974) | |||
Тэматычныя артыкулы | |||
Ваенная гісторыя | |||
Грэчаскія імёны | |||
Грэчаская мова | |||
Грэчаская літаратура
|
Чорныя палкоўнікі[1], ці Рэжым палкоўнікаў (грэч. το καθεστώς των Συνταγματαρχών) ці проста Хунта (грэч. η Χούντα) — ваенная дыктатура правага толку ў Грэцыі ў 1967—1974 гадах, якую ўзначальвалі Георгіяс Пападопулас (1967—1973) і Дзімітрыяс Іаанідыс (1973—1974).
Хунта прыйшла да ўлады абапіраючыся на сваю барацьбу з «камуна-анархічнай» небяспекай, яе палітычная дактрына грунтавалася на прынцыпах карпаратывізму. Лідары хунты, як правіла, былі родам з бедных раёнаў і адчувалі непрыязнасць да «залішне ліберальных» поглядаў жыхароў буйных гарадоў, таму пад «камуністычнай небяспекай» яны разумелі ўсё, што не ўкладвалася ў рамкі іх традыцыйных уяўленняў — напрыклад, заходняя рок-музыка. Праводзіліся шырокія палітычныя рэпрэсіі з ужываннем катаванняў. У міжнародных адносінах кіраванне рэжыму прывяло да таго, што ў Грэцыі пагоршыліся адносіны з заходнімі краінамі, і асабліва і без таго напружаныя адносіны з даўнім геапалітычным супернікам — Турцыяй. У 1967 г., пасля няўдалага манархічнага контрперавароту, хунта адхіліла ад улады караля і прызначыла рэгента — генерала Георгіяса Дзайтакіса, у 1972 г. абвясціла рэспубліку (прэзідэнтам стаў кіраўнік хунты Георгіяс Пападопулас, а пасля яго зняцця з пасады — Федан Гізікіс). У 1974 г., пасля правалу путчу на Кіпры, хунта была адхілена ад улады нарадай найстарэйшых палітыкаў Грэцыі пад фармальным старшынствам Гізікіса. Дзеячы хунты, за выключэннем Гізікіса, былі аддадзены пад суд і прысуджаны да смяротнага пакарання, якое пазней было заменена пажыццёвым зняволеннем.
Зноскі
- ↑ Тэрмін выкарыстоўваўся выключна ў савецкім і прасавецкім друку