Чорны лес — лясны масіў у Знаменскім і Александрыйскім раёнах Кіраваградскай вобласці Украіны. Уяўляе сабой Грабава-дубовы лес, размешчаны на вадаспадзеле рэк Інгулец і Цясмін. Агульная плошча лесу — каля 3 500 га. На тэрыторыі лесу размешчана самае паўднёвае на Украіне сфагнавае балота, якое займае плошчу каля 2 га і возера Берэстуватае (званае мясцовымі жыхарамі Чорным возерам).

Чорны лес
Berestuvatoe lake.JPG
Каардынаты: 48°46′27″ пн. ш. 32°32′39″ у. д.HGЯO
Плошча 0,16 км²
Black forest Znamyanka.JPG

Тэрыторыя Чорнага лесу ўваходзіць ў створаны ў 1980 годзе ландшафтны заказнік агульнадзяржаўнага значэння «Чорналясны». Заказнік займае плошчу 3491 га, і адносіцца да Багданоўскага лясніцтва (кварталы 1-18). Мэта стварэння заказніка — ахова аднаго з найбуйнейшых дубовых масіваў у лесастэпавай зоне Украіны.