Чорны плашч
Чорны плашч (англ.: Darkwing Duck) — амерыканскі камедыйны супергеройскі мультсерыял у жанры экшн-адвенчур, створаны студыяй Disney Television Animation па ідэі Тэда Стоўнза, упершыню дэманстраваны у 1991—1992 гадах у ЗША ў блоку «The Disney Afternoon» і па нядзелях раніцай на канале ABC.
Чорны плашч | |
---|---|
![]() | |
Тып | анімацыйны серыял[d] |
Жанр | сямейны фільм[d], прыгоды[d], мультфільм, камедыя і неануар[d] |
Прадзюсар | |
Стваральнік | Tad Stones[d] |
Студыя | Disney Television Animation[d] |
Краіна | |
Тэлеканал | Disney Channel[d], ABC (тэлеканал) і broadcast syndication[d] |
…3 2 1 ← | Качыныя гісторыі |
…5 6 7 → | Крак-Брак |
IMDb | ID 0101076 |
Афіцыйны сайт |
У цэнтры сюжэту серыяла — прыгоды вакол загадкавай антрапаморфнай качкі-героя па мянушцы Цемнакрылы Дак (англ.: Darkwing Duck), у звычайным жыцці — жыхара прыгарада і сем'яніна Дрэйка Маларда (англ.: Drake Mallard), якому дапамагаюць сябры і прыёмная дачка Гусалын (англ.: Gosalyn).
Паводле сюжэта, наяўныя серыі можна падзяліць на дзве асноўныя катэгорыі. У адных серыях Цемнакрылы Дак мае прамое заданне знайсці і абясшкодзіць злодзея, у іншых адбываецца (з розных прычын) трансформація когось із головних героїв (Цемнакрылы Дак раптам становіцца старым, Гусалын ператвараецца ў слімака і г.д.) і падчас пошукаў злодзея Цемнакрылы Дак і яго сябры мусяць знайсці сродак вярнуць пацярпеламу яго першапачатковы выгляд.
Падзеі серыяла адбываюцца ў тым жа свеце, што і «Качыных гісторыі». Лончпад Мак-Крак (англ.: Launchpad McQuack) з’яўляецца памочнікам галоўнага героя, у эпізодах з’яўляюцца іншыя героі «Качыных гісторыі». Некаторыя серыі ўтрымліваюць элементы з іншых серыялаў: згадваюцца Гуфі, Балу, Чып і Дэйл.
СпасылкіПравіць
- Чорны плашч на сайце «Internet Movie Database» (англ.)