Чорны спіс Еўрасаюза

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Санкцыі Еўрапейскага Саюза супраць Беларусіабмежавальныя меры, прынятыя Еўрапейскім Саюзам у адносінах да фізічных і юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь.

Санкцыі пасля рэферэндуму 1996 года

правіць

Упершыню санкцыі ў дачыненні да Беларусі былі ўведзены Еўрасаюзам 15 верасня 1997 года. Тады ЕС афіцыйна абмежаваў фармат сваіх адносін з Мінскам да ўзроўню ніжэй за міністэрскі ў сувязі з «парушэннямі правоў чалавека і парушэннямі на выбарах». Гэта стала рэакцыяй на праведзены 24 лістапада 1996 года ў Беларусі рэферэндум, паводле вынікаў якога паўнамоцтвы прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі былі працягнутыя да 2001 года. Еўрасаюз прыпыніў працэс ратыфікацыі пагаднення пра партнёрства і супрацоўніцтва з Беларуссю, а таксама часовага гандлёвага пагаднення ад 1995 года. Тады ж была ўведзена забарона на кантакты на вышэйшым і высокім узроўнях. Санкцыі фактычна замарозілі асноўныя кірункі супрацоўніцтва паміж Бруселем і Мінскам, за выключэннем праектаў па ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС[1].

Забарона на ўезд у ЕС кіраўнікам і чыноўнікам Беларусі

правіць

9 ліпеня 1998 года пасля высялення акрэдытаваных паслоў краін ЕС і іншых дзяржаў з іх рэзідэнцый у Мінску (Канфлікт у Драздах) Еўрасаюз увёў візавыя абмежаванні для прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і 130 высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў. У пачатку 1999 года канфлікт быў урэгуляваны: кіраўнікі дыпмісій краін ЕС вярнуліся ў Мінск, візавыя абмежаванні былі зняты.

У верасні 2004 года Еўрапейскі саюз забараніў уезд на сваю тэрыторыю чатыром высокапастаўленым беларускім чыноўнікам: кіраўніку МУС Беларусі Уладзіміру Навумаву, генеральнаму пракурору (экс-сакратару Савета бяспекі) Віктару Шэйману, міністру спорту і турызму (былогу кіраўніка МУС) Юрыю Сівакову і былому кіраўніку спецыяльнага атрада хуткага рэагавання (САХР) МУС Дзмітрыю Паўлічэнка. ЕС падазраваў гэтых асоб у датычнасці да знікнення актывістаў беларускай апазіцыі і журналістаў у 1999—2000 гадах.

13 снежня 2004 года Савет Еўрапейскага саюза пацвердзіў і пашырыў чорны спіс да шасці чалавек. Уезд на тэрыторыю ЕС быў забаронены старшыні Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзіі Ярмошынай і камандзіру мінскага АМАПа Юрыю Падабеду. Паведамлялася, што Ярмошына і Падабед «неслі адказнасць за фальсіфікаваныя парламенцкія выбары і рэферэндум 17 кастрычніка» (рэферэндум 17 кастрычніка 2004 года ліквідаваў становішча ў Канстытуцыі Беларусі, якое абмяжоўвае магчымасць займаць пасаду кіраўніка дзяржавы больш як два тэрміны запар).

У 2005 годзе ЕС прыняў рашэнне пазбягаць поўнай ізаляцыі Беларусі, рабіць крокі да пашырэння кантактаў з грамадзянскай супольнасцю, пры гэтым захоўваючы забарону на ўезд у краіны ЕС высокапастаўленым беларускім чыноўнікам. 10 красавіка 2006 года Еўрасаюз у адказ на «ўшчамленне правоў апазіцыі» і прэзідэнцкія выбары 19 сакавіка, якія паводле ацэнкі ЕС і АБСЕ, не адпавядалі міжнародным дэмакратычным нормам, забараніў на адзін год (з магчымасцю падаўжэння) уезд на сваю тэрыторыю прэзідэнту краіны Аляксандру Лукашэнку. У новы, пашыраны да 37 чалавек, спіс таксама патрапілі шэраг суддзяў і пракурораў, сем членаў рэгіянальных выбаркамаў і інш. Акрамя таго, санкцыі прадугледжвалі замарожванне іх рахункаў у еўрапейскіх банках.

Дзеянне абмежавальных мер ЕС у адносінах да Беларусі было прыпынена 13 кастрычніка 2008 года, аднак Савет ЕС захаваў рэжым санкцый у сіле з магчымасцю аднаўлення іх дзеяння ў любы момант. Прыпыненне санкцый некалькі разоў працягвалася аж да 2011 года[1].

Новыя санкцыі ў 2011 годзе

правіць

У 2011 годзе ўзаемаадносіны Беларусі і ЕС зноў абвастрыліся. У адказ на падаўленне акцый апазіцыі пасля выбараў прэзідэнта ў снежні 2010 года дэпутаты Еўрапарламента адобрылі 20 студзеня 2011 года ўвядзенне жорсткіх санкцый супраць беларускіх уладаў. Санкцыі прадугледжвалі забарону на ўезд у дзяржавы ЕС 158 высокапастаўленым чыноўнікам Беларусі і замарожванне іх банкаўскіх рахункаў.

Чорны спіс узначалілі прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і яго старэйшыя сыны — Віктар, памочнік кіраўніка дзяржавы па нацыянальнай бяспецы, і Дзмітрый, старшыня цэнтральнага савета аб’яднання «Прэзідэнцкі спартыўны клуб». З найвышэйшых беларускіх чыноўнікаў уезд у ЕС пакінулі адкрытым толькі кіраўніку МЗС Сяргею Мартынаву і першаму віцэ-прэм’еру Уладзіміру Сямашку. Акрамя таго, у 2011 годзе ў ЕС былі замарожаны актывы шэрагу беларускіх арганізацый і кампаній.

Санкцыйны спіс неаднаразова карэкціраваўся ў 2011—2014 гадах (22 сакавіка 2012 года быў максімальна пашыраны — да 243 чалавек і 29 арганізацый). Акрамя таго, з сакавіка 2012 года санкцыі ўключалі забарону на вядзенне эканамічнай дзейнасці для еўрапейскіх прадпрымальнікаў з беларускімі юрыдычнымі асобамі са спісу, а таксама эмбарга на пастаўкі ў Беларусь паліцэйскай тэхнікі і тэхнікі падвойнага прызначэння, якая можа быць скарыстана «для ўнутраных рэпрэсій».

30 кастрычніка 2014 года ЕС працягнуў санкцыі яшчэ на год — да 31 кастрычніка 2015 года. Рашэнне падоўжыць санкцыі было абумоўленае тым, «што не ўсе палітычныя зняволеныя былі вызваленыя і рэабілітаваныя, а таксама тым, што захаванне правоў чалавека, прынцыпаў прававой дзяржавы і дэмакратычнага грамадства не палепшылася ў Беларусі». Да гэтага часу ў чорным спісе лічыліся 201 фізічная і 18 юрыдычных асоб[1].

Змякчэнне санкцыйнай палітыкі ЕС

правіць

12 кастрычніка 2015 года Савет ЕС прыняў рашэнне часова прыпыніць дзеянне санкцый у дачыненні да Беларусі. Пры гэтым падкрэслівалася, што абмежавальныя меры могуць увесці ў любы момант, «калі гэта будзе апраўдана». 29 кастрычніка Савет ЕС прыпыніў на чатыры месяцы замарозку актываў і забарону на паездкі ў дачыненні да 170 чалавек (у іх ліку прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка). Рашэнне таксама датычылася трох беларускіх кампаній. Як гаварылася ў паведамленні прэс-службы Савета, гэты крок быў зроблены ў адказ на вызваленне 22 жніўня 2015 года беларускіх палітычных зняволеных і ў кантэксце паляпшэння адносін паміж ЕС і Беларуссю.

15 лютага 2016 года кіраўнікі МЗС ЕС дамовіліся пра частковую адмену санкцый супраць Беларусі. Былі зняты абмежавальныя меры ў адносінах да 170 чалавек, уключаючы прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнку, а таксама кампаній «Белтэхэкспарт», «Белтэх Холдынг» і «Спецпрыборсэрвіс». Прадоўжаны на адзін год санкцыі толькі супраць чатырох беларускіх сілавікоў, якія абвінавачваюцца ў арганізацыі пераследу апазіцыі, — Уладзіміра Навумава, Юрыя Сівакова, Віктара Шэймана і Дзмітрыя Паўлічэнкі. Акрамя таго, у сіле засталося эмбарга на пастаўкі ў рэспубліку зброі і паліцэйскай спецтэхнікі. З 2017 года Еўрасаюз штогод прадаўжае абмежавальныя меры, якія апошнім разам адпавядалі рашэнне 17 лютага 2020 года (да 28 лютага 2021 года)[1].

Увядзенне санкцый пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе

правіць

9 жніўня 2020 года ў Беларусі адбыліся чарговыя прэзідэнцкія выбары, перамогу на якіх з вынікам 80,10% галасоў атрымаў дзейны кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Другое месца з 10,12% заняла Святлана Ціханоўская, якую называлі асноўным сапернікам прэзідэнта. Яна не прызнала вынікі выбараў і хутка пакінула краіну. Заходнія краіны таксама адмовіліся прызнаць вынікі выбараў у Беларусі.

14 жніўня 2020 года на экстраным пасяджэнні міністры замежных спраў 27 краін — членаў Еўрасаюза прынялі палітычнае рашэнне ўвесці індывідуальныя санкцыі у дачыненні да асоб, «адказных за гвалт у дачыненні да мірных пратэстоўцаў і фальсіфікацыю выбараў» у Беларусі. Кіраўнікі МЗС даручылі дыпламатычным службам ЕС скласці адпаведны чорны спіс.

У жніўні — верасні 2020 года санкцыі супраць Беларусі ўжо прынялі Латвія, Літва, Эстонія, Вялікабрытанія і Канада.

2 кастрычніка 2020 года Еўрасаюз увёў санкцыі ў дачыненні да 40 афіцыйных асоб Беларусі, адказных, на думку супольнасці, «за фальсіфікацыю выбараў [у рэспубліцы] і парушэнне правоў чалавека». Прозвішчы 40 грамадзян Беларусі былі ўнесены ва ўжо існуючы чорны спіс ЕС, куды раней уваходзілі толькі Уладзімір Навумаў, Юрый Сівакоў, Віктар Шэйман і Дзмітрый Паўлічэнка. У пашыраны санкцыйны пералік Еўрасаюз уключыў, у прыватнасці, кіраўніка МУС рэспублікі Юрыя Караева і старшыню ЦВК Лідзію Ярмошыну. Пры гэтым прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка ў яго не ўвайшоў, бо ЕС заявіў, што мае намер «працягваць дыялог» з Мінскам[1].

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць