Чорны студзень — увод ноччу 19 студзеня 1990 года ў Баку (Азербайджанская ССР) 35 тысяч савецкіх ваенных на танках і бронетранспарцёрах, што прывяло да забойства 137, ранення каля 700 і арышту звыш 800 чалавек[1]. 22 студзеня Вярхоўны Савет (ВС) Азербайджанскай ССР (АзССР) пастанавіў лічыць агрэсіяй неканстытуцыйнае ўвядзенне Прэзідыумам ВС СССР надзвычайнага становішча ў горадзе, што адбылося без узгаднення з уладамі рэспублікі. 40-дзённая жалоба па забітых суправаджалася агульнаазербайджанскай стачкай заводаў. Міністр абароны СССР Дзмітрый Язаў зазначыў аб кіраваным ім нападзе: «Мы ўвайшлі ў Азербайджан, каб знішчыць палітычныя структуры Народнага фронту і не дапусціць іх перамогі на выбарах, запланаваных на 19 сакавіка 1990 года»[2].

Савецкія дэсантнікі ў Баку, 1990 г.

Перадумовы правіць

9 студзеня 1990 г. Вярхоўны Савет Армянскай ССР пастанавіў уключыць у дзяржаўны план развіцця адпаведны план Нагорна-Карабахскай аўтаномнай вобласці (НКАВ) АзССР, населенай пераважна армянамі. 12 студзеня Народны фронт Азербайджана (НФА) утварыў у Баку камітэт абароны. 13 студзеня ў горадзе пачаўся пагром, у якім забілі 90 армян. 18 студзеня прыхільнікі НФА забарыкадавалі ўезды ў Баку некалькімі сотнямі легкавікоў, грузавікоў і аўтобусаў. 19 студзеня Прэзідыум ВС СССР пашырыў Указам № 1092 на горад надзвычайнае становішча, што з 15 студзеня ўвёў у НКАВ[3].

Заўвагі правіць

  1. Леанід Тугарын. «Чорны студзень» — 21-я гадавіна // Звязда : газета. — 22 студзеня 2011. — № 13 (26877). — С. 2. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
  2. Дваццаць гадоў таму савецкія войскі штурмавалі Баку. Радыё «Свабода» (20 студзеня 2010). Праверана 13 студзеня 2017.(недаступная спасылка)
  3. Міхаіл Гарбачоў. Указ Прэзідыуму Вярхоўнага Савета ССР ад 19 студзеня 1991 г. № 1092 (руск.). Валерый Леванеўскі (12 кастрычніка 2006). Праверана 13 студзеня 2017.

Спасылкі правіць