Чорны таракан[1] (Blatta orientalis) — насякомае роду Blatta сямейства Blattidae атраду тараканападобных (Dictyoptera).

Чорны таракан
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Blatta orientalis Linnaeus, 1758

Сінонімы
  • Kakerlac Serville, 1839
  • Steleopyga Fischer von Waldheim, 1833
  • Stylopyga Fischer von Waldheim, 1846

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  102404
NCBI  6976
EOL  1076404

Апісанне правіць

Адносна невялікае (дарослыя самцы 18-29 мм, дарослыя самкі — 20-27 мм) цёмна-карычневае альбо чорнае насякомае, цела мае глянцавы бляск[2]. У самцоў карычневыя доўгія крылы (дзве трэці даўжыні цела), у самак кароткія крылы, якія цяжка заўважыць з першага погляду[3]. Цела самкі больш шырокае. Нягледзячы на крылы, ні самка, ні самец не могуць лятаць (але хутка бегаюць).

Распаўсюджанне правіць

Распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы, сустракаецца ў Афрыцы і Азіі. Першапачаткова насяляў паўвостраў Крым і тэрыторыі, што прылягаюць да Чорнага і Каспійскага мораў[2], але зараз з'яўляецца касмапалітам[4]. Тым не менш, пачынаючы з сярэдзіны XX стагоддзя, папуляцыя чорнага таракана змяншаецца з-за канкурэнцыі з прусаком і ўжывання сучасных інсектыцыдаў.

Экалогія правіць

На тэрыторыі Беларусі можа жыць толькі ў ацяплённых памяшканнях. На Поўдні, пачынаючы з паўднёвай Украіны, жыве і ў дзікай прыродзе, тым не менш часцей сустракаецца каля чалавечых селішчаў.

Зноскі

  1. Максімава С. Тараканавыя // БЭ ў 18 т. Т. 15. Мн., 2002.
  2. а б Robinson, William H. (14 April 2005). Urban Insects and Arachnids: A Handbook of Urban Entomology. Cambridge University Press. p. 51. ISBN 978-0-521-81253-5.
  3. Мамаев Б. М., Медведев Л. Н. и Правдин Ф. Н. Определитель насекомых европейской части СССР. — М.: «Просвещение», 1976. — С. 43—44. — 304 с.
  4. Arnett, Jr., Ross H. (28 July 2000). American Insects: A Handbook of the Insects of America North of Mexico, Second Edition. CRC Press. p. 195. ISBN 978-0-8493-0212-1.

Літаратура правіць

  • Мамаев Б. М., Медведев Л. Н. и Правдин Ф. Н. Определитель насекомых европейской части СССР. — М.: «Просвещение», 1976. — С. 43—44. — 304 с.