У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Чорны чай (у кітайскай класіфікацыі — чырвоны чай) — гатунак чаю (гарбаты), які вырабляецца шляхам поўнай ферментацыі (акіслення) чайнага ліста на працягу ад двух тыдняў да месяца (у традыцыйнай тэхналогіі).

Чорны чай

Бывае байхавым, грануляваным, пакетаваным і пліткавым. Можа быць араматызаваным, напрыклад, бергамотавым алеем (гарбата «Граф Грэй»). Смак чорнай гарбаты пазбаўлены гаркаты, настой мае аранжавы або чырвоны колер. Гарбата валодае складаным дзеяннем, адначасова танізавальным і заспакаяльным. Пітво, папулярнае ў Еўропе. Падаецца звычайна без дадаткаў або з цукрам, цытрынай, малаком або вяршкамі, часта дапаўняе дэсерт. Шляхам доўгага выварвання чорнай гарбаты атрымліваюць чыфір.

Некаторыя вядомыя гатункі чорнай гарбаты: Кімынь, Юнань, Асамскі чай, цэйлонскі, гарбата «Граф Грэй», Лапсанг Сушонг і пуэр.

Да катэгорыі чырвоных адносяцца гарбаты, ступень ферментацыі якіх досыць высокая (па ступені ферментацыі чырвоная гарбата саступае толькі чорнай гарбаце). Гарбатны настой пры заварцы гэтай гарбаты набывае насычаны чырвоны колер.

Чырвоная гарбата атрымала шырокае распаўсюджанне сярод еўрапейцаў, таму што гэты гатунак не паддаецца вялікім зменам і не псуецца пры перавозцы. І менавіта гэты гатунак гарбаты еўрапейцы (напрыклад, англійцы) пачалі культываваць у сваіх калоніях пасля страты Кітая, як крыніцы гарбаты. У Еўропе гэты гатунак таксама называюць чорным, што трохі адрозніваецца ад традыцыйнай кітайскай класіфікацыі.