Чортава Барада (біялагічны заказнік)

біялагічны заказнік

Чортава Барада — батанічны заказнік мясцовага значэння, які знаходзіцца за 2 км на захад ад Віцебска, на беразе р. Заходняя Дзвіна, насупраць в. Хоцінічы

Чортава Барада
Размяшчэнне БеларусьВіцебскі раён
Найбліжэйшы горад вёска Дымаўшчына
Плошча 58,3
Дата заснавання 1980
physical
Чортава Барада
Чортава Барада

Апісанне правіць

Створаны плошчай 50 га ў 1980 г. для аховы каштоўных насаджэнняў і рэдкіх раслін. Рашэннем Віцебскага райвыканкама № 97 ад 29.01.2011 г. пераўтвораны. Плошча 58,3 га[1].

Флора правіць

Рэльеф тэрыторыі заказніка ўзгорысты. Тут растуць векавыя дрэвы дуб звычайны (Quercus robur), хвоя (Pinus), елка (Picea), ясень (Fraxinus), ліпа (Tilia) і інш. З раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, адзначаны пералеска (пячоначніца) высакародная (Hepatica nobilis), першацвет веснавы (Primula veris), званочак персікалісты (Campanula persicifolia). Тэрыторыя заказніка перспектыўныя для стварэння ландшафтнага парку.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Заказнікі на тэрыторыі Віцебскага раёна // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкал.: А. П. Красоўскі і інш.; Уклад. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Маст. літ., 2004. — 772 с.: іл. — С. 725. — ISBN 985-02-0647-0.